Коллектив Зельвенского РУП бытового обслуживания отмечен благодарностью Министра торговли РБ

На працягу двух апошніх гадоў калектыў РУП бытавога абслугоўвання дэманструе добрыя дасягненні. Прадпрыемства станавілася пераможцам раённага спаборніцтва сярод прадпрыемстваў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі і сферы паслуг, займае лідзіруючыя пазіцыі сярод прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання Гродзеншчыны. Напярэдадні свайго прафесійнага свята калектыў РУП бытавога абслугоўвання атрымаў падзяку міністра гандлю Рэспублікі Беларусь 

 

Коллектив Зельвенского РУП бытового обслуживания отмечен благодарностью Министра торговли РБ  

 

Нашу размову з дырэктарам прадпрыемства Васілём Кічуком, які толькі вярнуўся з рэспубліканскай святочнай нарады, мы пачалі з віншавання з высокай узнагародай. І першае пытанне – пра прафесійныя дасягненні:  
– Васіль Сяргеевіч, раскажыце, што дапамагае ўзначальваемаму вамі прадпрыемству быць адным з лепшых у сваёй сферы ў раёне і вобласці?
– Высокія вынікі працы нашага прадпрыемства сталі магчымымі дзякуючы добрасумленнай працы ўсіх нашых вы-творчых падраздзяленняў, спецыялістаў і рабочых. Наладжаны выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі, пашыраецца спектр аказваемых паслуг, рынкі збыту. Вельмі радуе той факт, што па выніках 2011 года мы спрацавалі з прыбыткам. Па тэмпах росту выручкі ад рэалізацыі работ, па-слуг і прадукцыі мы выйшлі на першае месца сярод прадпрыемстваў ДУ “Гроднааблбыт”. У лідарах мы і па тэмпах росту прамысловай прадукцыі, па аб’ёме бытавых паслуг у разліку на аднаго чалавека. Найбольшыя тэмпы росту дасягнуты ў вытворчасці вокнаў з ПВХ (482,9%), сінтыпону (296,9%), трыкатажных (313,3%) і швейных вырабаў (296,6%). Значна павялічылася аб’ёмы аказаных насельніцтву паслуг па рамонце мэблі, адзення, абутку, пракату рэчаў, прання бялізны і хімчысткі.
– Якім чынам ідзе развіццё вытворчасці?
– У пачатку гэтага года прадпрыемства асвоіла выпуск дзвярэй з ПВХ. У хуткім часе ў цырульні можна будзе зрабіць манікюр і педыкюр: для гэтага ў г.Гродна адпраўлены на падрыхтоўку два спецыялісты.
Заробленыя сродкі ў першую чаргу накіроўваем на набыццё тэхналагічнага абсталявання – без гэтага нельга дабіцца паляпшэння якасці і павелічэння аб’ёмаў прадукцыі і па-слуг. У канцы мінулага года набылі машыну для абкідання дывановых вырабаў, сучасную пласкашоўную швейную машыну для вытворчасці нацельнай бялізны, станок па вырабе каркасаў для вянкоў. У бліжэйшы час плануем купіць аўтамабіль МАЗ.
– Васіль Сяргеевіч, як вя-дзецца абслугоўванне сельскіх жыхароў?
– Мы стараемся, каб бытавыя паслугі былі даступны не толькі гараджанам, але і жыхарам вёскі. Для гэтага ў нас працуюць 11 комплексна-прыёмных пунктаў, якія аказваюць сельскаму насельніцтву 14 відаў паслуг. Сярод іх – рамонт швейных вырабаў, прыём заказаў на рамонт складанай бытавой тэхнікі, абутку, мэблі, хімчысткі, выраб вокнаў з ПВХ, продаж рытуальных прыналежнасцей. Загадчык КПП не толькі працуе з людзьмі на месцы, у аграгарадку, але і з вадзіцелем машыны “Бытавыя паслугі” выязджае ў аддаленыя вёскі, дзе вывучае попыт, прапануе тавары і па-слугі.
– Якія з комплексна-прыёмных пунктаў працуюць найбольш плённа?
– Хачу адзначыць выдатную работу КПП аграгарадка Князева: рост аб’ёмаў аказаных бытавых паслуг за мінулы год у параўнанні з 2010 годам склаў 266%. Добра працуюць комплексна-прыёмныя пункты аграгарадкоў Міжэрычы, Дзярэчын, Славацічы – тут таксама назіраецца значны рост аб’ёму аказаных бытавых паслуг.
– Поспехі любога прад-прыемства ствараюцца яго людзьмі. Васіль Сяргеевіч, якія вытворчыя падраздзяленні і працаўнікоў вы можаце вылучыць?
– Сапраўды, многія дасягненні былі б немагчымы без зацікаўленасці ў атрыманні добрых вынікаў, адданасці справе нашых працаўнікоў. Многія з іх прысвяцілі працы ў бытавой сферы многа гадоў.
Наш калектыў ганарыцца прыёмшчыцамі заказаў Князеўскага, Міжэрыцкага і Славаціцкага комплексна-прыёмных пунктаў А.Б. Ленец, А.І.Сідар, Т.М.Архіпчык, якія за мінулы год дасягнулі самых высокіх паказчыкаў у абслугоўванні сельскага насельніцтва.
Удзячных слоў за выдатную працу заслугоўвае майстар прачоснага цэха М.І.Пацалуйка.
Своечасова і якасна вырабляе і ўстанаўлівае вокны і дзверы вытворчае падраздзяленне, якое ўзначальвае В.В.Раманік. Добрымі спецыялістамі зарэкамендавалі сябе П.І.Генюш і В.А.Валіцкі.
Калектыў швейнага цэха, які ўзначальвае вопытны і адказны майстар Н.М.Карманава, пастаянна выконвае значны аб’ём работ. Асноўнае тут – маспашыў: выпускаецца спецвопратка для прадпрыемстваў і СВК раёна, а таксама пасцельная бялізна, коўдры, падушкі, наматрацнікі, якія паспяхова рэалізуюцца не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Залатыя рукі ў вопытных швачак Р.І.Дземідзюк, Р.І.Манцэвіч і многіх іншых.
Прадукцыя трыкатажнага цэха, які ўзначальвае Н.А.Генюш, таксама карыстаецца попытам як у нашым раёне, так і за яго межамі. З пачатку года вытворчасць трыкатажных вырабаў тут павялічылася больш чым утрая. Высокім прафесіяналізмам, адданасцю справе вызначаюцца вязальшчыцы Л.А.Болбат, А.У.Смолік, краўчыха І.В. Копаць і многія іншыя.
Добрых слоў заслугоўвае праца швейнага атэлье і абутковай майстэрні, якія ўзначальвае вопытны і адказны спецыяліст В.В.Бялко. Прыемна, што кліенты высока ацэньваюць работу абутнікоў П.С.Масюка, І.І.Вен-скай і М.Л.Маркоўскай.
Задаволены зэльвенцы і працай майстроў-цырульнікаў. Умелыя рукі А.У.Кацяропенка, А.М.Жук, А.У.Тукальскай, В.Ч.Жамойціна, В.М.Папко і іншых робяць прыгожыя стрыжкі, афарбоўку і ўкладку валасоў у адпаведнасці з любымі пажаданнямі кліентаў.
Новы і прыгожы выгляд старой мяккай мэблі надаюць загадчыца падраздзялення па рамонце мэблі Л.М.Лухтан і швачка М.І.Дожына. Шматлікія заказы паступаюць не толькі ад жыхароў нашага раёна, але і суседніх.
Вялікую ўдзячнасць выказваю ўсім нашым работнікам. Сваёй плённай і добрасумленнай працай яны ўносяць важкі ўклад у развіццё і ўмацаванне прадпрыемства.
Віншую ўсіх з прафесійным святам, жадаю поспехаў, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.