Когда работает культура, и жить веселее

Когда работает культура, и жить веселее

Сваімі першымі памочнікамі старшыня Дабраселецкага сельсавета Тамара Качук лічыць работнікаў мясцовага сельскага Дома культуры.

– У сельсавета і ўстановы культуры сапраўды наладжаны трывалыя сувязі, – расказвае Тамара Раманаўна. – Мы разам імкнёмся рабіць вялікую і патрэбную справу для нашых вяскоўцаў.

Найбольш цікавымі праектамі з абавязковым удзелам у іх работнікаў культуры старшыня мясцовай улады называе сумесныя выезды ў населеныя пункты сельсавета. Каб павіншаваць з ганаровымі юбілеямі паважаных вяскоўцаў. Так як большасць з іх людзі ўжо даволі сталага ўзросту, вырашана арганізоўваць святы непасрэдна ў доме юбіляра. На такія сустрэчы збіраюцца родныя, суседзі, для віноўніка ўрачыстасці, акрамя цёплых слоў пажаданняў і падарункаў, гучаць яго любімыя песні ў выкананні работнікаў культуры. У асаблівай пашане доўгажыхары: нядаўна гасцей прымала стогадовая жыхарка вёскі Рудзевічы Зінаіда Захарка. Атрымаўшы новы пашпарт, які ўручыла вядучы спецыяліст групы па грама-дзянстве і міграцыі Лілія Савосік, бабуля распачала свой новы век.

Стала традыцыяй у Дабраселецкім сельсавеце ладзіць урачыстасці для працаўнікоў розных сфер вытворчасці з нагоды прафесійных свят. І таксама з выездам на месца: на ферму, у мехмайстэрню, у поле. Сцэнарый мерапрыемства, канцэртную праграму да дробязей прадумваюць работнікі культуры. Яны стараюцца не ўпусціць ніводнае імя, падбіраюць адпаведны музычны рэпертуар, адным словам, ствараюць людзям святочны настрой.

– Ініцыятарам многіх добрых спраў з’яўляецца дырэктар Дома культуры Валянціна Чарнушыч, – адзначае старшыня сельвыканкама. – Наогул, Валянціна Іосіфаўна чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі. Ужо два скліканні аднавяскоўцы выбіраюць яе дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў. На яе разуменне і дапамогу заўсёды магу разлічваць і я, хоць добра ведаю, што праца культработнікаў на вёсцы не з лёгкіх. Работа на гэтай пасадзе дазваляе Валянціне Іосіфаўне добра ведаць лю-дзей, іх праблемы і запыты. Да любога грамадскага даручэння дэпутат адносіцца з адказнасцю. Калі ўзнікшае пытанне не ўдаецца вырашыць сама-стойна, звяртаецца ў сельсавет. Разам думаем, як дапамагчы чалавеку.

Палюбіла мясцовае насельніцтва святы вёсак. “Як паказала практыка, – гаворыць Тамара Качук, – такія мера-прыемствы для сельскіх жыхароў вельмі жаданыя і карысныя. Гэта добрая нагода ўспомніць тых, каго ўжо няма  ў жывых, сказаць удзячнае слова ў адрас руплівага працаўніка, назваць у якасці прыкладу сямейную пару, якая пражыла ў згодзе не адзін дзясятак гадоў. У час такіх неафіцыйных сустрэч закранаюцца пытанні па навядзенні парадку, адзначаюцца лепшыя гаспадары. А яшчэ гучаць прыгожыя песні ў выкананні нашых самадзейных артыстаў”.

Работнікі культуры плануюць сваю дзейнасць з улікам усіх катэгорый насельніцтва. Пры ўстанове актыўна працуе аб’яднанне для людзей пен-сійнага ўзросту “Нам гады не бяда”. Падзяліцца шматгадовымі напрацоўкамі ў гэтым накірунку дабраселецкія культработнікі мелі магчымасць у час раённага семінара. Адзначае старшыня сельвыканкама плённую працу ўстановы па адраджэнні народных абрадаў і традыцый.  Арганізуецца шмат мерапрыемстваў выхаваўчага характару для вясковай моладзі і падлеткаў. Актыўна дзейнічае дзіцячае аб’яднанне аматараў гульні “Карусель”, якое наведваюць вучні мясцовай школы, у тым ліку і з праблемных сем’яў.

 

Сумесная дзейнасць мясцовай улады і ўстановы культуры дае добры плён. Што ні кажы, калі часцей гучаць песні і жыць весялей, і работа спорыцца.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.