Князево: первые дни посевной

Князево: первые дни посевной

Выкарыстоўваючы спрыяльныя ўмовы надвор’я, у філіяле “Князева” прыступілі да ўсіх палявых работ. Як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Уладзімір Жыдок, сёлета плануецца пасеяць 880 гектараў зерневых і зернебабовых  культур, 400 – цукровых  буракоў,  600 – кукурузы на зерне і 700 – на сілас. Сеяць князеўскія хлебаробы будуць толькі насеннем першай рэпрадукцыі і элітай. Яго маецца амаль у поўнай патрэбнасці. Паклапаціліся тут і аб нарыхтоўцы арганічных угнаенняў, а вось мінеральных тукаў ёсць пакуль што 40 працэнтаў да неабходнага. 

Распрацаваны графік работ, умовы асноўнай і дадатковай аплаты працы механізатараў і паляводаў спрыяюць дакладнаму вядзенню пасяўной кампаніі. За кожным участкам замацаваны механізаваныя звенні. 

– Значную ўвагу ўдзяляем якасці работ, – адзначае Уладзімір Уладзіміравіч. – Асабліва строгія патрабаванні да механізатараў, якія заняты на сяўбе. Як пасееш – так і пажнеш. Спецыялісты гаспадаркі пастаянна кантралююць настройку агрэгатаў. 

Князево: первые дни посевной

На энерганасычаным трактары з камбінаваным пасяўным агрэгатам  на сяўбе яравых старанна працуе вопытны механізатар Анатолій Чарняк. Настроены на плённую працу і Валерый Якалцэвіч. Яго трактар “МТЗ-3022” добра падрыхтаваны да палявых работ. Актыўна вядзецца ў гаспадарцы ўнясенне арганікі. Умела кіруе “Амкадорам” Павел Заяц. У імгненне вока прычэпы напаўняюцца угнаеннем. За дзень уносіцца 700 – 900 тон арганікі. На дыскаванні глебы эфектыўна выкарыстоўвае «МТЗ-3022» з дыскатарам Вячаслаў Бельскі. Не займаць вопыту і Дзмітрыю Рачку, за якім замацаваны трактар “МТЗ-1521” з культыватарам. Ворыва глебы даручана таксама аднаму з лепшых механізатараў гаспадаркі Уладзіміру Валюку. Што-дзённа ён выконвае па паўтары – дзве нормы. Запраўкай глебы мінеральнымі тукамі займаецца Анатолій Макарэвіч. Яго трактар у счэпе з агрэгатам «РУМ-9» ніколі не прастойвае. На падкормцы азімых добра працуюць вадзіцелі самаходных агрэгатаў  для ўнясення КАСа і ядахімікатаў Анатолій Шчылік і Уладзімір Мулярчык. Своечасова падвозіць КАС  вадзіцель Сяргей Галаўко.  

– Аб’ём работы, які неабходна выканаць, даволі вялікі, – падкрэсліў Уладзімір Жыдок,– пагэтаму тэхніку і пасяўныя агрэгаты выкарыстоўваем на поўную магутнасць. Тэмпы пасяўной будуць з кожным днём расці.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.