Книжкины именины

Традыцыйна напярэдадні вясновых школьных канікул маленькія аматары друкаванага слова сустрэлі Тыдзень дзіцячай кнігі.

У раённым Доме культуры вучняў пачатковых класаў запрасілі ў краіну Чытання, дзе яны пазнаёміліся з Каралевай Кнігай, сустрэ-ліся з усім вядомымі казачнымі персанажамі. Літаратурныя героі чыталі вершы, загадвалі загадкі, спявалі вясёлыя песні. Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне лялечнага тэатра.

На працягу ўсёй праграмы маленькія артысты заклікалі гледачоў берагчы кнігі, з павагай адносіцца да іх. Бо кніга – гэта і сябар, і настаўнік, і павадыр у казачны свет. 

Тыдзень дзіцячай кнігі даў старт шэрагу мерапрыемстваў. У гэтыя дні хлопчыкі і дзяўчынкі маюць магчымасць паўдзельнічаць у насычанай праграме. Кожны дзень школьных канікул па-свойму цікавы. Сёння ў 11.00 дзіцячая бібілятэка запрашае на Дзень казкі “За горы, за лясы, за шырокія моры”. Заўтра ў 10.30 дзяцей чакае Панарама часопісаў “Парад беларускай перыёдыкі”. Не прапусціце!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.