Кніга будзе жыць, пакуль яе чытаюць: у гімназіі №1 стартавала акцыя «Дзіцячая кніга»

Некалькі гадоў таму  вучні гімназіі №1 г.п. Зэльва сталі ініцыятарамі правядзення акцыі, прысвечанай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Яны выступілі арганізатарамі акцыі  па распаўсюджванні чытання кніг на роднай мове. Падобныя акцыі бяруць пачатак менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы і ахопліваюць шэраг дзіцячых устаноў. Сёлета школьнікі вырашылі правесці мерапрыемства пад назвай «Дзіцячая кніга». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Умовы зусім простыя – прачытаную дома кнігу, якая зараз пыліцца на паліцы, неабходна прынесці ў школу. Сабраныя творы праз тыдзень будуць перададзены ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Далучайцеся!
Вам может быть интересно
3 комментариев
  1. Светлана says

    Почему бы не отдать ненужную книгу тем, кто ее действительно с удовольствием прочитает!!!

  2. Анна says

    прочитал, не жалей, дай другому почитать.

  3. Ангелина says

    ребята активно подключились, а вот сами учителя?

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.