Кніга будзе жыць, пакуль яе чытаюць: у гімназіі №1 стартавала акцыя “Дзіцячая кніга”

Некалькі гадоў таму  вучні гімназіі №1 г.п. Зэльва сталі ініцыятарамі правядзення акцыі, прысвечанай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Яны выступілі арганізатарамі акцыі  па распаўсюджванні чытання кніг на роднай мове. Падобныя акцыі бяруць пачатак менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы і ахопліваюць шэраг дзіцячых устаноў.

Сёлета школьнікі вырашылі правесці мерапрыемства пад назвай “Дзіцячая кніга”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Умовы зусім простыя – прачытаную дома кнігу, якая зараз пыліцца на паліцы, неабходна прынесці ў школу. Сабраныя творы праз тыдзень будуць перададзены ў сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Далучайцеся!

3 Thoughts to “Кніга будзе жыць, пакуль яе чытаюць: у гімназіі №1 стартавала акцыя “Дзіцячая кніга””

  1. Светлана

    Почему бы не отдать ненужную книгу тем, кто ее действительно с удовольствием прочитает!!!

  2. Анна

    прочитал, не жалей, дай другому почитать.

  3. Ангелина

    ребята активно подключились, а вот сами учителя?

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.