Кназевская “Веснянка”

Кназевская “Веснянка”

Ні для каго не сакрэт, што найлепшы адпачынак – спланаваны. Таму яшчэ задоўга да пачатку вясенніх канікул педагогі Князеўскай гімназіі заняліся планаваннем вольнага часу  школьнікаў.  Для 20 вучняў малодшых класаў  арганізавалі дзейнасць аздараўленчага лагера “Вяснянка”. 

У першы дзень работы лагера выхавальнікі Святлана Валюк і Наталля Азерская падрыхтавалі вясёлую праграму, у якой спаўна задзейнічалі дзяцей. Вучні ўпрыгожылі кабінеты, прыдумалі назву атраду, склалі дэвіз, размеркавалі абавязкі. За стараннасць іх чакаў сюрпрыз – прагляд мультфільмаў. А завяршыўся дзень прагулкаю на школьны стадыён.

Другі дзень быў не менш насычаным: дзецям прапанавалі ў форме гульні падумаць і выказаць свае думкі наконт дрэнных звычак – курэння і алкаголю, якімі злоўжываюць не толькі дарослыя, але, на жаль, і падлеткі. У канцы абмеркавання ўсе прыйшлі да высновы, што кожны чалавек у стане кіраваць сваімі звычкамі.

Кназевская “Веснянка”

На наступны дзень выхавальнікі Людміла Лудзіч і Ірына Адамчык запрасілі дзяцей паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў “Мы за мір”, прысвечаным 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для развіцця кругагляду вучняў паказалі і расказалі ім пра найбольш значныя гістарычныя месцы на карце Беларусі – Брэсцкую крэпасць, Хатынь, а таксама аб помніках загінулым воінам, якія ўстаноўлены на тэрыторыі Зэльвеншчыны. Усё гэта і стала наглядным матэрыялам для адлюстравання ў малюнках, вырабах з пластыліну.

Чацвёрты дзень знаходжання ў лагеры прайшоў пад дэвізам “Мы выбіраем здароўе”. Дзеці з задавальненнем правялі час на свежым паветры з мячом і скакалкай. А потым ішлі ў класы і чыталі кнігі, гулялі ў шашкі. Пасля смачнага абеду накіраваліся на экскурсію ў Князеўскую сельскую бібліятэку.

На пятніцу было запланавана свята “Вясёлыя старты”. Дзеці разбіліся на каманды. Спрабавалі сябе ў эстафеце, конкурсах. Для шаноўных гасцей (дырэктараў школ раёна), якія наведалі гімназію, вучні з выхавальнікам Наталляй Азерскай падрыхтавалі і правялі дзелавую гульню “Харчаванне і здаровы лад жыцця”.

Суботні дзень, які завяршыў дзейнасць аздараўленчага лагера ”Вяснянка”, запомніцца вучням на- доўга: для іх была арганізавана паездка ў аквапарк санаторыя “Пралеска”.

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.