Кладзецца ў глебу насенне

1151 У СГФ “Дабраселецкі” актыўна вядзецца сяўба азімых зерневых культур. Гэтая важная работа даручана самым вопытным механізатарам гаспадаркі Івану Лухтану і Аляксандру Шчурко. – Сёлета нам неабходна пасеяць 1760 га азімых зерневых культур, – расказвае галоўны аграном філіяла Мікалай Захарка. – Сяўбу ў асноўным вядзём сваім насеннем першай рэпрадукцыі. Пасяўны матэрыял ачышчаны і даведзены да кандыцыі. Акрамя гэтага закупілі каля 40 тон элітнага насення. На аснове шматгадовага вопыту мы пераканаліся, што азімыя культуры ніколі не падводзяць. Вось і сёлета яны далі больш значную прыбаўку, чым яравыя. Дабраселецкія механізатары стараюцца не марудзіць на сяўбе, бо добра ведаюць: упусціш дзень–другі, недаатрымаеш дзясяткі, а можа і сотні тон збожжа. Усе работы тут вядуцца згодна з тэхнала-гічнымі патрабаваннямі. У час паездкі па гаспадарцы мы сустрэліся з тымі, хто закладвае падмурак будучага ўраджаю. Адзін з іх – Іван Лухтан. У гэтыя напружаныя дні яго магутны “Беларус-3022” не прастойвае. Уфіліяле механізатара ведаюць як нястомнага працаўніка. Таму і даручаюць адказныя работы: ён не падвядзе, выканае ўсё ў тэрмін і якасна. За дзень на сваім трактары з пасяўным камбінаваным агрэгатам АПП-6 засявае па 30 –40 гектараў. – Трэба любіць сваю прафесію і зямлю, – гаворыць Іван Лухтан, – тады і вынікі будуць добрыя. Мяне з дзя-цінства цягнула да тэхнікі. Пасля заканчэння школы вырашыў стаць механізатарам. Прафесійнае майстэрства прыйшло з гадамі. А спачатку набіраўся вопыту ў старэйшых калег. Каб тэхніка працавала надзейна і прадукцыйна, кожны дзень перад выхадам у поле праводжу яе агляд. На іншых участках работы ў гаспадарцы таксама ёсць свае перадавікі. Штодзённа перавыконваюць нормы выпрацоўкі на ворыве глебы механі-затары Васілій Кароткі і Ан-дрэй Клішчыц. Своечасова завяршылі хімпраполку азімага рапсу браты-механізатары Сяргей і Васілій Смурагі. Цяпер яны заняты на ўнясенні гліфасатаў. Кожны з удзельнікаў сяўбы азімых забяспечваецца гарачым харчаваннем. Нараканняў на смак і якасць страў з іх боку няма. Словам, у гаспадарцы ўсё падпарадкавана аднаму – пасеяць азімыя культуры ў аптымальныя тэрміны. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.