Кітайскія бізнесмены зацікаўлены ў імпарце мясной прадукцыі з нашага рэгіёна

ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» наведалі прадстаўнікі Асацыяцыі вытворцаў мясной прадукцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. У складзе дэлегацыі буйныя аператары мяснога рынку Паднябеснай. Бізнесмены сустрэліся з кіраўніцтвам прадпрыемства, наведалі цэхі, пазнаёміліся з лінейкамі прадукцыі і тэхналогіяй вытворчасці. Гэта сустрэча – адзін з этапаў двухбаковых перамоў па пастаўках гродзенскай ялавічыны на рынак Кітая. Крыху больш за месяц таму камбінат наведалі прадстаўнікі галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролю якасці, інспекцыі і каранціну КНР. Тады ў зону наведвання трапілі ўсе этапы ад прыёмкі жывёлы да кантролю якасці выпускаемай прадукцыі. – Замежныя аўдытары пацвердзілі адпаведнасць вытворчасці ўсім патрабаванням санітарных правілаў і нормаў і далі высокую ацэнку яе арганізацыі на прадпрыемстве. Адзначылі, што ў нашага мясакамбіната ёсць вялікія шанцы пастаўляць прадукцыю на кітайскі рынак. Падчас цяперашняй сустрэчы размова вялася больш прадметна. Абмяркоўваліся не толькі магчымасць экспарту мясной прадукцыі, у прыватнасці ялавічыны, але і аб’ёмы і кошты на пастаўкі, лагістыка,адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» Анатоль Грышук. – Як член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ведаю, якое значэнне надае развіццю сувязяў з Кітаем беларускі парламент. І наша прадпрыемства будзе працаваць у гэтым накірунку. Магутнасці ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» дазваляюць у дзень вырабляць 130 тон мяса на костцы, 100 тон каўбасных, у тым ліку 25 тон сыравэнджаных, вырабаў. Усяго на камбінаце вырабляецца больш за 450 відаў прадукцыі. Звыш 60 працэнтаў экспартуецца ў Расію, на рынкі Казахстана, Азербайджана і іншых краін. Дэлегацыя Асацыяцыі вытворцаў мясной прадукцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі наведала беларускія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў рамках тура, арганізаванага гандлёва-інвестыцыйнай кампаніяй мясной прамысловасці «Вялікі Шаўковы шлях». Бізнесмены пабывалі на камбінатах у Пінску, Магілёве і Брэсце, мясакансервавым камбінаце ў Бярозе. Падчас рабочых сустрэч таксама абмяркоўваліся пытанні інвесціравання ў мясаперапрацоўку, праекты па развядзенні буйной рагатай жывёлы, вытворчасці кармоў. «ГП».
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.