Каждый месяц — прибавка свыше килограмма

Калектыў комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы “Ярнева” СВК “Сынкавічы”  ў мінулым годзе спрацаваў нядрэнна: валавыя прывагі жывёлы склалі 11167 ц, ці 106,2 % да ўзроўню 2010 года, сярэднясутачныя– на 3 г павялічыліся і дасягнулі 964 г.

 

Каждый месяц - прибавка свыше килограмма  


Загадвае комплексам Галіна Жук. Яна паведаміла, што калектыў тут у асноўным жаночы, усе працуюць па шмат гадоў, таму добра ведаюць сваю справу. У выніку прыкладна праз 2 месяцы пасля фарміравання груп сярэднясутачныя прывагі цялят павялічыліся больш чым на кілаграм. За кожнай работніцай замацавана прыкладна па 215 галоў буйной рагатай жывёлы. Валянціна Атрошчанка, Ганна Чаргейка, Лілія Майсюк,Таццяна Шараева дасягнулі добрых вынікаў і ў студзені гэтага года: сярэднясутачныя прывагі ў іх групах склалі звыш 1 кг. Стараюцца не адставаць ад сябровак па працы Вольга Дзянішчык, Алена Цярэшка, Аліна Аўсеец, Надзея Кандраценя, Святлана Савошчык, Вольга Шабаліна і Марына Піва. Наогул, за першы месяц бягучага года ад 3535 галоў жывёлы атрымана 956 ц валавых праваг, што на 154 ц больш за адпаведны ўзровень 2011 года.
Раздача кармоў на комплексе механізавана. Гэта справа даручана механізатару Дзмітрыю Кавалёву, які працуе на трактары з кормараздатчыкам. Пагрузкай кармоў, ачысткай памяшканняў і падвозам саломы на пагрузчыку “Амкадор” займаецца Іван Літвінчык.
Зацікаўленасць у працы і добрасумленнасць жывёлаводаў – менавіта тыя якасці, якія садзейнічаюць дасягненню высокіх вынікаў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.