Версия для слабовидящих

На Гродзеншчыне аб’яўлены абласны літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча

13 ноября 2025
Просмотры: 283

На Гродзеншчыне аб’яўлены абласны літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча

На Гродзеншчыне аб’яўлены абласны літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча. Мэтай творчага спаборніцтва з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці пісьменнікаў Гродзенскай вобласці, выяўленне новых імёнаў у літаратуры і стымуляванне стварэння высокамастацкіх твораў.

Конкурс праводзіцца адзін раз у два гады па сямі намінацыях: паэзія, проза, дзіцячая літаратура, публіцыстыка і краязнаўства, літаратуразнаўства і крытыка, драматургія, адкрыццё года. 

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і пражываюць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. 

На конкурс прымаюцца неапублікаваныя раней творы на беларускай або рускай мове. 

Заяўкі прымаюцца да 1 лютага ва ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.   

Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкам неабходна прадставiць: заяўку па форме згодна з дадаткам; кароткiя бiяграфiчныя звесткi аб удзельнiку конкурсу; экзэмпляр лiтаратурнага твора ў выглядзе рукапiсу (у друкаваным i электронным выглядзе): шрыфт 14 Times New Roman, фармат лiста А4. Аб'ём твора, якi прадстаўляецца на конкурс, павiнен змяшчаць не менш за 60 старонак (за выключэннем намiнацыi "Дзiцячая лiтаратура"). Iмя аўтара лiтаратурнага твора ўказваецца толькi ў заяўцы на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча. У тэксце (лiтаратурным творы) iмя аўтара не павiнна прысутнiчаць для гарантыi ананiмнасцi пры разглядзе членамi камiсii.  

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ўрачыста — у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Служба інфармаціі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!