Как в Каролино зиму провожали

9

У нядзелю, 6 сакавіка, у аграгарадку Каралін з самай раніцы адчувалася атмасфера свята. Звонкі
спеў музыкаў зазываў усіх на народнае гулянне – Масленіцу. У цэнтры агра
гарадка  размясціліся гандлёвыя рады, дзе свае вырабы прапаноўвалі майстры аддзела рамёстваў і
традыцыйнай культуры. Мясцовыя гаспадыні частавалі гасцей і аднавяскоўцаў
апетытнымі блінамі. Шумна было на гульнёвых пляцоўках.

Святочнае прадстаўленне пачалося шэсцем скамарохаў і ражаных, якія  неслі сімвал вясны Сонца і пудзіла Масленіцы. Цёплыя прывітанні адрасаваліся ўсім, хто прыйшоў з зімой развітацца і заклікаць вясну. Хутка на імправізаванай сцэне з’явіліся
вядучыя Лявоніха і Сымоніха. Яны пазнаёмілі прысутных з традыцыямі масленічнага тыдня.

Кожны дзень мае свае асаблівасці і каларыт. Першы дзень называецца сустрэчай або стрэчаннем з Масленіцай. Прадстаўнікі ўстаноў культуры раёна  прыгожа абыгралі абрад
гэтага дня: выйшлі на сустрэчу з каралінцамі з духмянымі блінамі. Другі дзень адметны гульнямі і забавамі. У конкурсах, якія прапанавалі работнікі  сектара па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці аг. Кашалі, неабходна было заплесці косы Масленіцы, адказаць на
жартоўныя пытанні. Па-свойму цікавыя трэці і пяты дні, калі па традыцыі на бліны цешча чакае зяця. І наадварот, зяць запрашае ў госці цешчу. З ролямі сваякоў цудоўна справіліся культработнікі аг. Бародзічы. Добрым знакам чацвёртага дня лічыцца спеў жаўрука. Дарэчы, звонкі птушыны пераліў было чутна над Каралінам ужо сёння. А гэта значыць – быць гэтым  землям багатымі на ўраджай. Апошні дзень масленічнага тыдня – прабачальны. Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень будуць прасіць адзін у аднага прабачэння.

 А пакуль  – гульні, песні і пачастункі. Частаваўся народ блінамі пад задорныя музычныя кампазіцыі ансамбля песні і музыкі “Весялуха”. Горача апладзіралі слухачы салістам, якія прыехалі з розных устаноў культуры Зэльвенскага раёна. Вядучыя ладзілі конкурсы і віктарыны, пераможцы якіх атрымлівалі прызы. А затым дружным гуртом пайшлі за Вясной вадзіць карагод, у цэнтры якога ўжо патрэсквала вогнішча. Хутка скамарохі вынеслі
пудзіла Масленіцы і са словамі: “Пара зіму замыкаць, а сонейка заклікаць.
Бывай, Масленіца!” кінулі яго ў на агонь.

Затым дзея перанеслася на гульнёвыя пляцоўкі. Была магчымасць пракаціцца на павозцы і проста ў цёплай атмасферы свята пагутарыць аб справах жыццёвых, аб планах веснавых.

Людміла ПОПКА.



1

 

2

4

11
5

10

12

6
7

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.