Качество — залог прибыли

Па выніках мінулага года калектыў фермы “Князева” філіяла “Князева” ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве заняў першае месца па надоі малака на карову (5692 кг). Вынікі работы па аднаўленні статка тут таксама адны з лепшых – на 100 кароў атрымана 95 цялят, на 100 кароўі кароў першым цялём – 104 галавы прыплоду.

На малочнатаварнай ферме ўтрымліваецца 547 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 170 дойных кароў, 30 кароў першым цялём і 347 галоў маладняку.
– Догляд за жывёлай ажыццяўляюць 12 чалавек, – расказвае загадчыца фермы Ганна Сталпец. – Калектыў склаўся пастаянны, дружны. У большасці гэта вопытныя работнікі, адказныя і добрасумленныя жывёлаводы. За належным утрыманнем кожнай рагулі сочаць некалькі спецыялістаў: ад ветэрынарнага ўрача да аператара машыннага даення. Стараемся, каб у нас заўсёды было чыста, цёпла і ўтульна і людзям у працэсе работы, і жывёле на ўтрыманні.
Пабываць на ферме і не паглядзець на маладое патом-ства проста немагчыма. Першыя дні цяляты знаходзяцца побач з каровамі. Затым пераводзяцца ў спецыяльныя цялятнікі, дзе даглядае іх Ірына Дзерачэнік.  
Сярод лепшых працаўнікоў загадчыца фермы адзначае даярак Нэлу Свістун, Яніну Кавалевіч, Алену Вялічка і Таццяну Ленец, жывёлаводаў Анатолія Капыловіча, Валерыя Фядука, Іосіфа Ленца і Аляксандра Ляўковіча. Дзякуючы іх працы, а таксама збалансаванаму рэгулярнаму кармленню, якім жывёлу забяспечваюць механізатары Віктар Жамойцін і Валерый Кашчыц, тут атрымліваюць якаснае малако і мяса. За тры апошнія месяцы надаілі па 1348 кг малака ад кожнай каровы, што на 83 кг больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. На 47 г павялічыліся і сярэднясутачныя прывагі і склалі 635 г. Цяпер штодзённы надой ад каровы складае 15,6 кг малака – на 1,5 кг больш, чым летась.
Усё малако прадаецца толькі вышэйшым гатункам – яго тлустасць перавышае базісны паказчык. Рэнтабельнасць рэалізаванага малака складае 26,2% – вышэй за сярэднегаспадарчы паказчык. Ад прададзенага за год малака з гэтай фермы гаспадарка атрымала 487 млн. руб. прыбытку. 
Кантроль галіны жывёлагадоўлі – прыярытэтная задача кіраўніцтва гаспадаркі. Няма таго года, каб на фермах штосьці не рамантавалі ці не будавалі. Толькі на МТФ “Князева” летась здадзены ў эксплуатацыю 2 выгулы для цялят з кармавымі сталамі. У гэтым годзе запланавана завяршыць будаўніцтва выгула для кароў і правесці капітальны рамонт дома жывёлавода.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.