К акции «Ангел в твоём сердце» присоединились новые участники

Дзеці – самая неабароненая катэгорыя насельніцтва. І задача дарослых – забяспечыць ім светлую будучыню, даць пуцёўку ў далейшае жыццё. Некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі па розных прычынах пазбаўлены бацькоўскай ласкі і любові і знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Аднак ёсць людзі, неабыякавыя да іх лёсу.

 

К акции "Ангел в твоём сердце" присоединились новые участники  

 

Падарыць часцінку сваёй дабрыні такім дзецям можна, далучыўшыся да акцыі “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла”. У хуткім часе ў Зэльвенскім сацыяльна-педагагічным цэнтры будзе праведзены касметычны рамонт: індывідуальны прадпрымальнік Пётр Данік выдзеліў грашовую суму, на якую набыта фарба, а ПВУП “БелШпалеры” прадаставіла шпалеры, канцылярскія тавары. Мінскае прадпрыемства “Керамін” таксама вырашыла прыняць удзел у дабрачыннай справе, аказаўшы дапамогу ў набыцці пліткі для ваннага пакою.
Дырэктар СПЦ Вольга Дзмітрыева выказвае шчырую ўдзячнасць шэфам і ўсім тым, хто клапоціцца і падтрымлівае выхаванцаў прытулку. Нават самае маленькае дабро дзеці запомняць надоўга. І няма нічога больш каштоўнага, чым радасць у іх вачах. Дарагія сябры, мы ўсе павінны гэтаму паспрыяць.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.