Изучали Основной Закон

Изучали Основной Закон

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,  бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі  Вольга Камякевіч падрыхтавала для вучняў СШ №2 г.п. Зэльва інфармацыйную гадзіну “Асноўны Закон нашай дзяржавы”.    

Інфармацыя была па-дзелена на блокі: з гісторыі канстытуцыйнага ладу Беларусі, асаблівасці існуючай канстытуцыі нашай краіны, рэформы і структура Асноўнага Закона. Бібліятэкар нагадала прысутным, што на сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя, прынятая Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, якія былі ўнесены шляхам усенароднага галасавання на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Таксама былі агучаны асноўныя раздзелы і некаторыя артыкулы дакумента. 

Вучні даведаліся, што ў старэйшых класах на ўроках гісторыі і грамадазнаўства яны будуць падрабязна вывучаць Канстытуцыю. Класны кіраўнік Таццяна Якубовіч падкрэсліла, што падобныя мерапрыемствы носяць не толькі інфармацыйны характар, але і фарміруюць у школьнікаў пачуццё патрыятызму, грамадзянскасці, адказнасці за свае ўчынкі і няўхільнае выкананне абавязкаў.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.