Іх рукі пахнуць хлебам

Тры ўзнагароды прывезлі з рэспубліканскага конкурсу-агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2012”, які праходзіў у рамках 8-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Хлебная і кандытарская справа”, хлебапёкі і кандытары галіновай прамысловасці Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Сярэбранымі медалямі і дыпломамі адзначаны вырабы – хлеб подавы “Гародня”, хлеб фармавы “Славянскі асобы” і пірог адкрыты “Журавінка”. 

 

 Іх рукі пахнуць хлебам

 Майстар-кандытар Людміла ЛЕНЕЦ (у цэнтры)

з кандытарамі Жаннай КУХТА і Антанінай ШЫЛА.

 

Іх рукі пахнуць хлебам

Майстар Ганна ЧАРНЕЦКАЯ (у цэнтры) з лепшымі хлебапёкамі Таццянай БЯЛУШКА,

Ірынай ЗГУРСКАЙ, Ірынай САМАХВАЛ і Валянцінай СКІБА.

 

 

–Ужо пяты год мы ўдзельнічаем у такім прэстыжным конкурсе і пастаянна нашы вырабы заслугоў-ваюць высокіх узнагарод,– адзначыла ў гутарцы намеснік дырэктара філіяла па прамысловасці і нарыхтоўках Людміла Валюк.– Работнікі хлебабулачнага і кандытарскага цэхаў ганарацца такім высокім пры-знаннем выпускаемай імі прадукцыі. У сёлетнім мерапрыемстве ўдзельнічалі прадпрыемствы Дэпартамента хлебапрадуктаў Мі-ністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, а таксама прадпрыемствы Белкаапсаюза і прыватныя хлебапёкі. Працэдура ацэнкі якасці вырабаў была даволі аб’ектыўнай. Кожнаму віду прадукцыі надаваўся спецыяльны код і члены журы не ведалі ні назвы вырабу, ні вытворцы. Ацэньваліся знешні вы-гляд вырабаў, стан мякішу і начынкі, пах, смак, іншыя якасці. Хлебабулачныя і кандытарскія вырабы – сярэбраныя прызёры “Ласунку-2012” – гэта не спецыяльна падрыхтаваныя экзэмпляры для конкурсу, а прадукцыя, якая выпускаецца кожны дзень. Любы жыхар раёна можа набыць яе ў магазінах нашага філіяла. Поспеху на такіх прэстыжных конкурсах, а значыць паляпшэння якасці выпускаемай прадукцыі і пашырэння асартыменту мы дасягнулі дзякуючы мадэрнізацыі вытворчасці і ўкараненню сучасных тэхналогій. Але галоўным складаемым дасягненняў з’яўляецца высокае майстэрства нашых хлебапёкаў і кандытараў. У свае вырабы яны ўкладваюць душу – адсюль і вынік.
Вялікі ўклад у распрацоўку наві-нак хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў уносіць начальнік сектара якасці Ніна Бобчык. Пад яе кіраўніцтвам тэхнолагі, майстры, хлебапёкі і кандытары пастаянна працуюць над павышэннем якасці выпускаемай прадукцыі, распрацоўкай новых відаў.
–Працэс выпечкі хлеба даволі складаны,– расказвае Ніна Мікалаеўна,– і ён залежыць ад многіх фактараў. У першую чаргу, ад якасці мукі, а таксама ад строгага захавання тэхналагічных патрабаванняў. Пагэтаму на кожнай аперацыі вытворчасці павінны быць задзейнічаны прафесіяналы. І абавязкова ў выпечку трэба ўкласці душу: цеста адчувае энергетыку. Калі за гэтую справу бярэцца чэрствы чалавек, то і прадукт атрымліваецца адпаведны. Нездарма раней у каравайніцы выбіралі прыгожых і статных дзяўчат, каб боханы былі духмянымі і смачнымі.
–Працаваць на нашай вытворчасці значнай цяжэй, чым на буйных хлебазаводах,– тлумачыць начальнік сектара якасці.– Справа ў тым, што на адной тэхналагічнай лініі за змену нам даводзіцца выпякаць некалькі розных відаў хлебабулачных вырабаў. З-за гэтага хлебапёкам прыходзіцца пастаянна падбіраць неабходныя тэхналагічныя рэжымы. Хоць мы і распрацоў-ваем шмат відаў хлеба, але для масавай выпечкі выбіраем тыя, якія карыстаюцца большым попытам. Для прыхільнікаў здаровага харчавання выпускаюцца дыетычныя гатункі хлеба.
Сустрэліся мы з хлебапёкамі і кандытарамі, чыімі ўмелымі рукамі выпякаліся вырабы, якія атрымалі сярэбраныя ўзнагароды. Над хлебам подавым “Гародня”, хлебам фармавым “Славянскі асобы” плённа шчыравала змена пад кіраўніцтвам вопытнага майстра Ганны Чарнецкай: цеставод Галіна Кароткая, пекары Валянціна Скіба і Ірына Згур-ская, фармоўшчыкі Таццяна Бялушка, Алена Шумец і Ірына Самахвал. Пірог “Журавінка” выпякалі майстар-кандытар Людміла Ленец, кандытары Жанна Кухта і Антаніна Шыла.
Дастойнае прызнанне на конкурсе рэспубліканскага масштабу натхняе зэльвенскіх хлебапёкаў і кандытараў працаваць яшчэ лепш – выпус- каць больш разнастайнай і смачнай прадукцыі для жыхароў раёна і гасцей.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.