И исполнятся мечты! ..

И исполнятся мечты! ..

Стартавала раённая навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеціІI”

Мэта акцыі – падарыць як мага больш усмешак і душэўнай цеплыні дзецям, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Для яе падрыхтоўкі і правядзення створаны арганізацыйны камітэт на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Вялянцінам Семянякам.

– У апошнія гады акцыя “Нашы дзеці”, – адзначае загадчык сектара па ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Шабалоўская,– значна пашырыла свае межы і пацвердзі-ла грамадскую значнасць. Акрамя салодкіх падарункаў дзецям, аказваецца значная фінансавая дапамога для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. Так, у мінулым годзе спонсарамі на гэтыя мэты было пералічана амаль 50 мільёнаў рублёў. Найбольшую актыўнасць праявілі  СВК “Галынка”, “Сынкавічы”, “Бародзічы”, СГФ “Дабраселецкі”, МПМК-148, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Зэльвенскі філіял Гродзен-

скага аблспажыўтаварыства, РУП бытавога абслугоўвання, ЦБП ААТ “Беларусбанк” і іншыя. Радуе, што расце актыўнасць грамадскіх аб’яднанняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, звычайных грамадзян.

У час правядзення чарговай навагодняй акцыі ўсім нераўнадушным людзям прадастаўляецца шырокая магчымасць наведаць з дабрачыннай місіяй дзіцячы сацыяльны прытулак раённага СПЦ, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п.Зэльва, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншаваць дзяцей з Калядамі, Новым годам, уручыць ім падарункі, па магчымасці аказаць садзейнічанне ў вырашэнні існуючых праблем. 

Заўсёды рады бачыць у гасцях сваіх шэфаў – арганізацыі і прадпрыемствы раёна – навучальныя ўстановы. Аказаная пасільная дапамога паслужыць добрай справай для ўсебаковага і паўнацэннага выхавання і навучання нашых дзяцей.

Кульмінацыяй акцыі “Нашы дзеці” стане галоўная ёлка раёна. Традыцыйнае дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей пройдзе 26 снежня ў раённым Доме культуры і культурна-забаўляльным цэнтры “Феерыя” з удзелам кіраўніцтва раёна. На святочнае мерапрыемства запрашаюцца дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцы апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзіцячага сацыяльнага прытулку, дзеці-інваліды, навучэнцы, якія маюць поспехі ў вучобе.

Акцыя “Нашы дзеці” – гэта прамое па-цвярджэнне духоўнага здароўя грамадства. Дарагія сябры, спяшайцеся рабіць дабро – гэта так ганарова!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.