«Горячие» будни водного дозора

Лета ў многіх з нас асацыіруецца з сонцам, пясчаным пляжам і вадой, якая дорыць у спякоту прахалоду. Зэльвенцы бавяць вольны час на гарадскім пляжы.  Ён абсталяваны  ў адпаведнасці з патрабаваннямі: тут устаноўлены лаўкі, ценявы навес, кабінкі для пераапранання, туалет, кантэйнеры для смецця, арганізавана праца гандлёвай кропкі. У будні на пляжы ў асноўным дзеці і моладзь, а вось на выхадных адпачывальнікаў значна больш. На жаль, не ўсе памятаюць аб тым, што ў час адпачынку неабходна строга выконваць правілы паводзін на вадаёмах.

 

«Горячие» будни водного дозора

 

«Горячие» будни водного дозора

 

Лепш папярэдзіць, чым ратаваць
З пачаткам летняга купальнага сезона графік у работнікаў зэльвенскай выратавальнай станцыі надзвычай напружаны. І гэта не дзіўна: на вадаёмах рэспублікі штодзённа гінуць людзі. На жаль, не абышлося без ня-шчасных выпадкаў і ў нашым раёне – з пачатку купальнага сезона ўжо загінулі чатыры чалавекі. Прычына трагедый адна – парушэнне правілаў бяспекі на вадаёмах: купанне ва неўстаноўленых месцах. У зоне выратавальнай станцыі няшчасных выпадкаў на ва-дзе не зарэгістравана, хаця з пачатку сезона выратавальнікі папярэдзілі больш за 50 такіх выпадкаў, выратавалі чалавека.
У дзень нашага наведвання выратавальнай станцыі дзяжурства несла змена ў скла-дзе вадалазаў Аляксандра Марцуты, Юрыя Ляскевіча, матарыстаў Анатолія Макарэвіча, Аляксандра Кішнеўскага, медыцынскай сястры Валянціны Булак. Разам з началь-нікам станцыі Аляксандрам Бойкам яны праводзілі трэніроўку па выратавальнай падрыхтоўцы: перад работнікамі была пастаўлена задача па трывозе вывесці катар і знайсці цела ўмоўнага тапельца. У такіх пастаянных трэніроўках удасканальваецца прафесійнае майстэрства выратавальнікаў. Яны павінны ўмець аператыўна, на працягу 5 хвілін, прыйсці на дапамогу трапіўшаму ў бяду. Калі гэты час прайшоў, то вярнуць чалавека да жыцця амаль немагчыма. Па нарматывах, за 3 хвіліны выратавальнікі павінны пагрузіцца ў катар, прайсці адлегласць зоны выратавання (ад 600 да 1000 м) і знайсці чалавека. Вопытныя вадалазы станцыі пры здачы нарматываў і падчас спаборніцтваў на пошук умоўнага тапельца за-трачваюць не больш за 1–2 хвіліны. У рэальных умовах многае залежыць ад таго, наколькі да-кладна будзе ўказана месца здарэння.
– З пачатку адкрыцця купальнага сезона працуем ва ўзмоцненым рэжыме, – расказвае начальнік выратавальнай станцыі Аляксандр Бойка. – У выхадныя дні колькасць адпачывальнікаў павялічваецца ў некалькі разоў, таму і кантроль за вадой больш пільны. У пастаяннай гатоўнасці знаходзяцца два катары і лодкі – на іх мы выязджаем, калі людзі заплываюць за буйкі, парушаюць правілы паводзін на вадзе. Штодзённа з адпачывальнікамі, і асабліва з падлеткамі, праводзім растлумачальныя гутаркі. Вялікую заклапочанасць выклі-кае той факт, што дзеці ва ўзросце да 12 гадоў прыхо-дзяць на вадасховішча сама-стойна, хаця іх купанне ў вадаёмах без суправаджэння дарослых забаронена. На пляжы дзеці знаходзяцца пад пастаянным кантролем выратавальнікаў, для іх абсталявана спецыяльная агароджаная купальня, дзе глыбіня вады дасягае максімум 70 сантыметраў. Але часта дзетвару можна бачыць у аддаленых вадаёмах, забароненых для купання месцах. Аказаць першую дапамогу, у выпадку неабходнасці, на жаль, зможа не кожны. Больш за тое, такія непадрыхтаваныя выратавальнікі могуць патануць і самі. Аб гэтым сведчыць нядаўні трагічны выпадак, які адбыўся на рацэ Зальвянцы, недалёка ад старога млына, калі загінулі бабуля і яе ўнук. Толькі дзякуючы ўмелым і хуткім дзеянням, добрай выратавальнай падрыхтоўцы прыехаўшага на месца вадалаза Сяргея Коніка ўдалося выратаваць дачку загінуўшай. Другі трагіч-ны выпадак адбыўся з жыхаром Гродзенскага раёна, які, знаходзячыся ў камандзі-роўцы ў Зэльве, ноччу ад-правіўся купацца на вадасховішча і патануў– у такі час людзей на вадаёме не было, таму прыйсці яму на дапамогу ніхто не змог. Трагедыяй мог закончыцца летні адпачынак мужчыны і жанчыны з Навагрудскага раёна. Лодка з імі перавярнулася, і толькі дзякуючы ўмелым дзеянням адпачывальнікаў Васіля Кічука і Аляксандра Мірскага іх удалося выратаваць. Непакоіць і той факт, што некаторыя з адпачывальнікаў прыносяць з сабой “моцныя” напіткі, забываючыся пра тое, што нават мінімальная доза спіртнога прытупляе пачуццё бяспекі, парушае каардынацыю рухаў і можа стаць прычынай няшчаснага выпадку. Рэгулярна выратавальнікі фіксуюць парушэнні, звязаныя з няправільнымі паводзінамі падчас катання на лодках, катамаранах, выкарыстаннем забароненых плавальных сродкаў.

Выратаваў чалавека
Элітай водных выратавальнікаў, безумоўна, лічацца вадалазы. Да кандыдата ў падводнікі асаблівыя патрабаванні, якія тычацца як фізічнага, так і маральна-псіхалагічнага здароўя.
Вадалаза другога класа Сяргея Коніка ў калектыве паважаюць за працавітасць, адданасць справе, высокі прафесіяналізм. А яшчэ – прыродную сціпласць: у час нашай сустрэчы ён больш гаварыў пра заслугі сваіх таварышаў, а не пра сябе.
На выратавальнай станцыі Сяргей працуе восем гадоў. Неаднаразова прымаў удзел у абласных спаборніцтвах, займаў прызавыя месцы. Першым яго настаўнікам у вадалазнай справе быў Аляксандр Бойка. Дзяліліся сакрэтамі майстэрства і больш вопытныя калегі.
– За сваё жыццё, – расказвае Сяргей, – мне давялося выратаваць двух чалавек: яшчэ ў час вучобы ў школе разам з сябрам – дзяўчынку, а зусім нядаўна – жанчыну. На Зальвянцы паблізу млына даволі небяспечнае месца для купання: тут ёсць вялікая яма глыбінёй больш за тры метры, а таксама віры. Трапіўшы ў вір, людзі, якія дрэнна плаваюць або ўвогуле не ўмеюць трымацца на вадзе, губляюцца і спрабуюць дастаць нагамі да дна, упадаюць у паніку. Вось гэта і ёсць самае небяспечнае. Для выратаваль-нікаў вялікае шчасце – выратаваць, вярнуць надзею на жыццё таму, хто ўжо паспеў з ім развітацца. Чужой бяды для нас не бывае.

Купацца  трэба правільна
– У час дзяжурства да нас часта звяртаюцца за дапамогай, якую аказваем неадкладна,– адзначае медыцынская сястра выратавальнай станцыі Валянціна Булак.– Калі неабходна, выклікаем хуткую медыцынскую дапамогу.
Утапленні бываюць некалькіх відаў. Ёсць сапраўдныя ўтапленні, калі ў лёгкія трапляе вялікая колькасць вады – парушаецца дыханне, кісларод не паступае ў мозг і сэрца. Ёсць асфіксічнае ўтапленне, калі ў лёгкія вада не трапляе, але чалавек пакутуе ад вострай дыхальнай і сардэчнай недастатковасці. Ад рэзкіх перападаў тэмпературы здараюцца выпадкі, калі парушаецца рытм, нават спынеяецца сэрца. Самая распаўсюджаная траўма ў нырцоў – па-шкоджанне шыйнага аддзела пазваночніка. Яе атрымліваюць пры ныранні на мелкаводдзі. Самае важнае пры такім здарэнні – пастарацца не перамяшчаць чалавека, таму што няправільная транспарціроўка павялічвае наступствы траўмы.
Першую дапамогу пацярпеламу на вадзе можа аказаць любы чалавек. І ад таго, наколькі правільна гэта будзе зроблена, залежыць поспех выратавання.


Нагадаю асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадзе:
1. Купайцеся ў вядомых і правераных вадаёмах.
2. Заходзьце ў ваду па-ступова, каб не адбывалася рэзкага ахалоджвання арганіз-ма.
3. Абавязкова купайцеся пад кантролем людзей, якія ўмеюць добра плаваць.
4. Разлічвайце свае сілы, не імкніцеся пераплысці возера.
5. Не адпраўляйцеся на вадаёмы ў стане алкагольнага ап’янення.
6. Калі ў вас ёсць хранічная хвароба, перад пачаткам купальнага сезона пракансультуйцеся ў доктара, ці можна вам прымаць сонечныя ванны і купацца.
Калі вы сталі сведкам ня-шчаснага выпадку на вадзе і неабходна дапамога выратавальнікаў-вадалазаў, пазваніце па нумары 101 (агульная дыспетчарская служба), указаўшы дакладнае месцазнаходжанне. Дыспетчары РАНС паведамяць аб здарэнні дзяжурнай змене выратавальнай станцыі. 

 

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.