Версия для слабовидящих

Хрыстос уваскрос! Віншаванне з Вялікаднем ад святароў каталіцкіх касцёлаў Зэльвенскага раёна

5 апреля 2026
Просмотры: 757

Хрыстос уваскрос! Віншаванне з Вялікаднем ад святароў каталіцкіх касцёлаў Зэльвенскага раёна

Паважаныя вернікі Зэльвы і Зэльвенскага раёна! Шаноўныя браты і сёстры!
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Алелюя!

Гэтыя цудоўныя радкі з рэлігійных песен адлюстроўваюць таямніцу радасці ўсіх хрысціян, усіх тых, хто радуецца Уваскросламу Езусу. Гэтая падзея сведчыць аб перамозе жыцця над смерцю, аб перамене сэнсу гісторыі Сусвету. 

Няхай уваскрослы Хрыстос увойдзе ў сэрца кожнага веруючага, у ваша жыццё і сем’і. Велікодная радасць адорыць вас супакоем, якога шукаеце! Свята стане крыніцай святла і надзеі для ўсіх вас, вашых родных і блізкіх!

Жадаем глыбокай веры, жывой надзеі, душэўных і фізічных сіл для асабістага, сямейнага, грамадскага жыцця. Складаем пажаданні, каб велікодны час спрыяў паглыбленню веры, рабіў сэрцы чыстымі і адкрытымі, даваў магчымасць ставіць духоўнае вышэй штодзённых клопатаў, дапамагаў знайсці выйсце з розных складаных абставін жыцця. Няхай сем’і – ад старэйшага да малодшага пакалення – збяруцца за святочным сталом і шчыра падзеляцца каляровым яйкам – сімвалам уваскрослага Хрыста! 

Благаслаўляем на велікодную радасць, пасхальную ласку Пана, светлы Вялікі Дзень Хрыстовы!

Пробашч касцёла Святой Тройцы г.п. Зэльва Яцэк Маркель 
Святары каталіцкіх касцёлаў Зэльвенскага раёна

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!