Віншаванне з Вялікаднем ад раённай улады
Віншаванне з Вялікаднем ад раённай улады
Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі Зэльвеншчыны!
Сардэчна і шчыра віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам – Вялікаднем!

Уваскрасенне Хрыстова з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Гэта адно з найважнейшых святаў, якое ўвасабляе ўрачыстасць жыцця, умацоўвае веру ў перамогу дабра і справядлівасці, заахвочвае да спагады і міласэрнасці, разваг аб важным сэнсе ахвяры ў імя любові і надзеі.
Вялікдзень, аб'ядноўваючы людзей, звяртае нас да духоўных каштоўнасцей хрысціянства, шматвяковых традыцый нашага народа, якія і сёння з'яўляюцца асновай яго адзінства. Таму ў гэтыя светлыя вясновыя дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных зносін.
Прыміце шчырыя пажаданні міру, моцнага здароўя і выканання ўсіх вашых надзей і добрых пачынанняў. Няхай велікоднае святло, напаўняючы сэрцы радасцю і любоўю да бліжніх і асвятляючы жыццёвую дарогу, надасць чысціню намерам, падорыць усім шчасце, дабрабыт. Жадаем, каб гэтае святло натхніла вас усіх на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!





















