Версия для слабовидящих

22 сакавіка, у дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, адбудзецца раённая акцыя «Прыйдзі і пакланіся!»

18 марта 2026
Просмотры: 848

22 сакавіка, у дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, адбудзецца раённая акцыя «Прыйдзі і пакланіся!» 

У нядзелю, 22 сакавіка на Зэльвеншчыне пройдзе патрыятычная акцыя “Прыйдзі і пакланіся!”, прымеркаваная да 83-й гадавіны Хатынскай трагедыі. 

У рамках акцыі адбудуцца аўтапрабег па маршруту г.п. Зэльва-в.Сынкавічы, малебен у Сынкавіцкім храме  ў памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, мітынг-рэквіем ля алеі памяці спаленых вёсак і пацярпелым ад генацыду землякам. Напярэдадні, 20 і 21 сакавіка, пройдзе народнае ўскладанне кветак да помнікаў у населеных іншых пунктах, зведаўшых лёс Хатыні. Да слова, у Зэльвенскім раёне ў гады вайны фашысцкімі карацелямі знішчана больш за 6 тысяч чалавек, у агні палыхала 21 вёска. Памяць аб вайне і загінуўшых свята ўшаноўваецца на зэльвенскай зямлі. Яна ўвекавечана ў 52 манументах. Вялікі пласт гістарычнага матэрыялу аб гераізме землякоў, партызанскім руху і трагедыі вёсак у выглядзе шматлікіх экспанатаў і рукапісаў захоўваецца ў адным з буйнейшых у рэгіёне народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Светач” сярэдняй школы №3 імя Паўла Ілліча Жданава гарадскога пасёлка.

Праграма прадугледжвае:

12:00 – выезд з г.п. Зэльва

12:30 – малебен у храме святога Архангела Міхаіла в. Сынкавічы

12:50-13:00 – пераезд да алеі памяці спаленых вёсак

13:10 – мітынг-рэквіем ля Алеі памяці спаленых вёсак

Для жадаючых прыняць удзел у аўтапрабеге збор у 11:30 за будынкам Зэльвенскага райвыканкама

Служба інфармацыі газеты “Праца” 

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!