Версия для слабовидящих

Урок грамадзянскасці і патрыятызму. Вучні Князеўскай сярэдняй школы наведалі аддзел ЗАГС

13 марта 2026
Просмотры: 1047

Урок грамадзянскасці і патрыятызму. Вучні Князеўскай сярэдняй школы наведалі аддзел ЗАГС 

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у аддзеле ЗАГС  навучэнцы пачатковых класаў Князеўскай сярэдняй школы атрымалі цікавую інфармацыю пра сувязь сям'і і дзяржавы.

Школьнікі пазнаёміліся з работай установы, адкуль пачынаецца дакументальная гісторыя кожнага чалавека. Супрацоўнікі ЗАГСа распавялі дзецям аб значэнні першага дакумента - пасведчання аб нараджэнні, а таксама аб тым, як дзяржава праз Канстытуцыю абараняе правы дзяцей і сям'і, даведаліся, пры якіх умовах магчыма змена прозвішча. 

Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікаў архіў аддзела, у якім знаходзяцца на захоўванні запісы актаў грамадзянскага стану. Вучні ўбачылі залу ўрачыстых рэгістрацый, ушанавалі дзяржаўную сімволіку. 

Экскурсія стала важным крокам у выхаванні ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму і разумення сваёй адказнасці за будучыню Беларусі.

Класны кіраўнік Лудзіч Л.А., Князеўская СШ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале,  MAX.  Подписывайтесь по ссылке!