Версия для слабовидящих

Няхай святочныя цуды напоўняць кожны дом! Віншаванне ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

31 декабря 2025
Просмотры: 4694

Няхай святочныя цуды напоўняць кожны дом! Віншаванне ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Дарагія зэльвенцы!

Прыміце мае самыя цёплыя, сардэчныя віншаванні з Новым годам і святам Нараджэння Хрыстова!

Гэтыя светлыя святыя дні напаўняюць нашы сэрцы радасцю і надзеяй, заклікаюць да міласэрнасці і спачування, натхняюць ствараць дабро. Сёння мы ганарымся сваімі дасягненнямі ў розных сферах сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўпэўнены, што стваральная праца, умацаванне атмасферы ўзаемаразумення і міжнацыянальнага дыялогу ў грамадстве абавязкова стануць залогам далейшага росквіту нашай краіны.

Шчыра жадаю, каб будучы год прынёс шмат новых яскравых падзей і ўражанняў, моцнага здароўя, душэўных сіл, дабрабыту, міру, дабра і любові. Няхай святочныя цуды напоўняць кожны дом і застануцца з вамі назаўжды!

З павагай – старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні 
і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!