Не забудзьцеся аформіць падпіску на «Працу»! Прадстаўнікі рэдакцыі і пошты пабывалі ў работнікаў культуры
16 декабря 2025
Просмотры: 648
Не забудзьцеся аформіць падпіску на «Працу»! Прадстаўнікі рэдакцыі і пошты пабывалі ў работнікаў культуры
“ПРАЦАўнікі” з задавальненнем наведваюць калектывы арганізацый раёна і прапануюць падпісацца на любімае перыядычнае выданне. На гэты раз мы трапілі ў госці да працуючых на ніве культуры.
У час шчырай размовы высветлілася, што нямала ўдзельнікаў Дня падпісчыка – у цэнтры публікуемых у “Працы” артыкулаў. Шмат хто скарыстаўся выдатнай магчымасцю аформіць падпіску, прычым не адрываючыся ад рабочага працэсу.
Рэдакцыйны калектыў выказвае вялікую падзяку землякам, хто застаецца верным нашаму выданню на працягу многіх гадоў. Таксама хочам сказаць, што рады новым чытачам, якія імкнуцца быць у курсе актуальных навін.
Служба інфармацыі газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















