Газет шмат, а «раёнка» адна. На Зэльвеншчыне праходзяць традыцыйныя Дні падпісчыка
Газет шмат, а «раёнка» адна. На Зэльвеншчыне праходзяць традыцыйныя Дні падпісчыка
У самым разгары падпісная кампанія на першае паўгоддзе 2026 года. Зэльвенцы актыўна падпісваюцца на сваю раённую газету. З мэтай яе папулярызацыі карэспандэнт газеты "Праца" наведала працоўны калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1.
Работнікі ўстановы адукацыі добра знаёмыя з газетай і з'яўляюцца яе пастаяннымі падпісчыкамі.
Карэспандэнт падзялілася інфармацыяй аб працэсе стварэння газеты ў сучаснасці, аб тым, што пры папулярнасці інтэрнэту традыцыйныя СМІ захоўваюць сваю жыццяздольнасць і значэнне ў грамадстве.
Якія рубрыкі вас цікавяць, ці сустракаеце на старонках "Працы" знаёмых землякоў, вашы прапановы па паляпшэнні раённага выдання? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі сваім чытачам.
На памяць аб такой цёплай сустрэчы падпісчыкаў чакалі канцылярскія сувеніры.
Служба інфармацыі газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















