Новых поспехаў на карысць роднага краю! Віншаванне са святам ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вал
Новых поспехаў на карысць роднага краю! Віншаванне са святам ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Паважаныя аграрыі Зэльвеншчыны, ветэраны галіны!
Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – святам сапраўдных працаўнікоў, адданых сэрцам роднай зямлі.

Добрасумленная праца аграрыяў раёна на ніве хлебаробства і жывёлагадоўлі, іх імкненне эфектыўна выкарыстоўваць навуковыя дасягненні, укараняць у вытворчасць перадавыя тэхналогіі робяць нашу прадукцыю канкурэнтаздольнай і на ўнутраным, і на знешнім рынку.
Шчыра жадаю ўсім працаўнікам АПК, работнікам перапрацоўчай індустрыі, фермерам і ветэранам моцнага здароўя, задавальнення ад вынікаў сваёй працы і новых поспехаў на карысць роднага краю!
З павагай –дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















