Версия для слабовидящих

Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

7 ноября 2025
Просмотры: 6991

Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны!

Прыміце віншаванне з дзяржаўным святам  – Днём  Кастрычніцкай рэвалюцыі!

На ўсёй постсавецкай прасторы, верная сваёй гістарычнай памяці, Беларусь – адзіная краіна, якая адзначае гэтае свята як дзяржаўнае. Гэта своеасаблівая даніна павагі тым традыцыям, тым падзеям, якія і прывялі да нашай незалежнасці зараз, адкрылі новую эпоху гісторыі Беларусі, таму што ідэі аб'яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей застаюцца актуальнымі для нас і сёння.
Упэўнены, менавіта гэты гістарычны вопыт дазволіў нам зразумець, што канструктыўныя перамены трэба ажыццяўляць толькі мірным  шляхам пераўтварэння.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!