Версия для слабовидящих

Час вялікіх надзей. Успамінаем пра падзеі 1939-1941 гадоў на Зэльвеншчыне

17 сентября 2025
Просмотры: 17817

Час вялікіх надзей. Успамінаем пра падзеі 1939-1941 гадоў на Зэльвеншчыне  

7 верасня 1939 г. часцi Чырвонай apмii перайшлi савецка-польскую гранiцу. У той час некаторыя жыхары мелі радыёпрыёмнікі, таму вестка аб гэтым маланкай абляцела i Зэльвеншчыну. Большасць насельнiцтва з радасцю чакала братоў з усходу, мяркуючы, што ідзе вызваленне, што жыць стане лягчэй. 

У гэты час (верасень 1939 г.) на Зэльвеншчыне дзейнiчаў узброены атрад сялян колькасцю каля 100 чалавек на чале з камунiстам Мазiным. Атрад разrарнуў актыўныя партызанскiя баявыя дзеяннi ад Дзярэчына да Зэльвы супраць часцей польскай apмii i скаваў ix сiлы да прыходу Чырвонай apмii. Затым партызаны разам з армейскімі часцямі пачалi вызваляць Гродзеншчыну.

Актывiсты рэвалюцыйнаrа руху Зэльвеншчыны ўзмацнілі агітацыю сярод сялян і рабочых, заклiкаючы выступiць супраць акупантаў. 18 верасня 1939 г. у в. Iвашкавiчы ўсё насельнiцтва выйшла на вулiцу. Было прынята рашэнне icцi ў Зэльву. Мэта шэсця – раззброiць палiцыю, звергнуць уладу гмiны, урачыста сустрэць Чырвоную армiю.

Ранiцай 19 верасня калона дэманстрантаў, спяваючы рэвалюцыйныя песні, з чырвонымi сцягамi (некаторыя былi са зброяй) накiравалася ў Зэльву. Па дарозе да ix далучылiся жыхары вёсак Кашалi, Каралiн i iнш. Перад уваходам у Зэльву калона спынiлася, наперад пайшла разведка. Хутка яна далажыла, што зэльвенская палiцыя разбеглася, а са Слонiма на Зэльву рухаецца абоз польскай арміі.

У гэты ж дзень жыхары вёсак IIятрэвiчы, Паўлавiчы, Цыганоўка i Зенькаўцы вырашылi пайсцi ў Мiжэрычы. (Гэтыя вёскi ўва­ходзiлi ў склад Мiжэрыцкай гмiны). Але яны спазніліся – паліцыя і супрацоўнікі гміны ўцяклi. Дамоў вяртацца не хацелi i вырашылi icцi ў Зэльву, на сустрэчу з Чырвонай армiяй. Рухам калоны кiраваў селянiн з в. Клепачы, былы член КПЗБ Касьян Ракевiч. На перакрыжаваннi з Ружанскай вулiцай калона сустрэлася з iвашкаўцамi. Аб’яднаная калона выступіла насустрач польскаму атраду, завязаўшы бой. Шмат салдат польскай apмii перайшло на бок паўстанцаў. Падобныя выступленнi адбылiся не толькi ў Зэльве, Iвашкавiчах, але i Дзярэчыне, дзе сяляне выбралi часовы камiтэт на чале са старшынёй С. Л. Татарынам. Ранiцай 19 верасня 1939 г. у Зэльву  ўвайшлi вайсковыя часцi Чырвонай арміі.

У в. Вострава яшчэ да прыходу Чырвонай apмii была ўстаноўлена савецкая ўлада. Пачуўшы далёкiя гарматныя выбухi, акты­ вiсты (былыя члены КПЗБ i КСМЗБ) раззброiлi палiцэйскi ўчастак (пастарунак), захапiлi пошту i тэлеграф, вывесiлi чырвоныя сцягі.       

Адразу пасля вызвалення працоўныя Зэльвеншчыны пачалi будаваць новае жыццё. Перад iмi паўсталi складаныя зада­чы. Перш за ўсё трэба было зламаць старую дзяржаўную машыну, знайсці прымальныя формы дэмакратычнага кiравання, якiя б дзейнічалі ў пераходны перыяд, гэта значыць да таrо часу, калі волевыяўленнем народа будзе вызначаны тып грамадскаrа i дзяржаўнага ўладкавання нашага краю. Для гэтай мэты ў Зэльве было створана часовае ўпраўленне, якое складалася з прадстаўнікоў мясцовага актыву, Чырвонай apмii i накiраваных у дапамоrу з усходнiх абласцей Беларусi камунiстаў i камсамольцаў. Была арганiзавана народная мiлiцыя. 

У вёсках часовымi орrанамi кiравання да правядзення выбараў у Саветы сталi сялянскія камітэты, створаныя пераважна з сялян-беднякоў, i атрады добраахвотнай сялянскай міліцыі, якія дзейнічалі пад кіраўніцтвам павятовых часовых упраўленняў. Яны ахоўвалi маёмасць, iнвентар маёнткаў, хлеб, якi захоўваўся ў гумнах памешчыкаў і асаднікаў, якія ўцяклі, вылоўлівалі ворагаў новай улады. Старшынёй сялянскаrа камiтэта ў в. Пляцянiчы выбралi Мiкалая Пятровiча Малочку. У сялянскi камiтэт увайшоў таксама ўпаўнаважаны па Галынкаўскай воласцi Пётр Максiмавiч Жарнасек, якi праз некаторы час быў абраны старшынёй Пляцянiцкага сельсавета.

Такiя ж сялянскiя камiтэты былi створаны ў большасцi вёсак. Яны адыгралi вялiкую ролю пры раздзеле памешчыцкай зямлі, надзялялi ёю беззямельных i малазямельных сялян i батракоў. 

Усяго ў раёне 1900 бядняцкiх гаспадарак атрымалi 5313 га памешчыцкай зямлi, 855 гаспадарак – 405 коней, 574 галавы буйной рагатай i 383 – дробнай жывёлы.

30 верасня 1939 г. адбыўся сход старшынь сялянскiх камiтэтаў Слонiмскага павета, у якi ўваходзiла частка Зэльвеншчыны. 

5 кастрычнiка па iнiцыятыве рабочых Беластока гарадское часовае ўпраўленне прыняло зварот да ўсіх часовых упраўленняў Заходняй Беларусi. Неабходна было вызначыць характар будучай улады, каб потым прыступіць да яе стварэння і вырашыць пытанне аб уваходжаннi ў склад БССР. Усё гэта ўскладалася на Народны сход Заходняй Беларусi.

Зварот абмяркоўваўся ва ўcix вёсках і мястэчках Зэльвеншчыны. На сваiх сходах працоўныя падтрымалi iдэю склiкання Народнага сходу і ўстанаўленне савецкай улады. 3 натхненнем быў успрыняты зварот моладзi Гродна да моладзi ўсёй Заходняй Беларусi, у якiм было выказана жаданне стаць грамадзянамi Савецкаrа Саюза i гатоўнасць абараняць Радзiму ад ворагаў.

У вёсках Зэльвеншчыны разгарнулася выбарчая кампанiя. Працоўныя прымалi актыўны ўдзел у вылучэннi кандыдатаў у дэпутаты Народнага сходу. Выбары адбылiся 22 кастрычнiка пры вялiкай актыўнасцi працоўных. Дэпутатамi Народнага сходу Заходняй Беларусi ад раёна былi выбраны актывiсты рэвалюцыйнага руху Mixaiл Максімавiч Серада i Сцяпан Мiкалаевiч Жук.

28 кастрычнiка 1939 г. у Беластоку пачалася работа Народнага сходу Заходняй Беларусi. 3 гарадоў i вёсак сюды прыехалi прадстаўнiкi працоўных, каб прывiтаць дэпутатаў гэтага форуму i перадаць iм патрабаванне сваiх землякоў аб аднаўленнi савецкай улады. Ад Галынкаўскай воласцi такiм пасланцом быў М.П. Малочка.

Дэлегаты прагаласавалi за савецкую ўладу i прынялi зварот да Вярхоўнага Савета СССР i Вярхоўнага Савета БССР аб прыняццi Заходняй Беларусi ў склад СССР i ўз’яднаннi беларускага народа ў адзiную дзяржаву – БССР.

3 энтузiязмам Народны сход прыняў рашэнне аб канфiскацыi без усякага выкупу зямель памешчыкаў, манастыроў i буйных дзяржаўных чыноўнікаў з усім інвентаром і прысядзiбнымi пабудовамi, аб нацыяналiзацыi банкаў i прамысловых прадпрыемстваў. 2 лiстапада 1939 г. сесiя Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб уключэннi Заходняй Беларусi ў склад СССР i ўз’яднаннi яе з БССР.

7 лiстапада 1939 г. працоўныя Зэльвеншчыны ўрачыста адзначылi гадавiну Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Вялiкая калона сялян вёсак Дзешкавiчы, Кабакi, Пляцянiчы, Ярнева, у радах якiх былi i дзецi, са сцягамi i транспарантамі накіравалася ў валасны цэнтр Галынку, каб прыняць удзел ва ўрачыстым мiтынгу. Сюды ж падышлi святочныя калоны з iншых вёсак. Ва ўcix быў святочны настрой. Выступалi прадстаўнiкi ад кожнай вёскі, у іх прамовах гучала падзяка вызвалiцелям i вера ў светлае будучае. Такiя мiтынгi адбылiся  ў Зэльве, Дзярэчыне i іншых вёсках.

У гэты час палiтработнiкi Чырвонай apмii i камунiсты, што прыехалi з Савецкай Беларусi, праводзiлi растлумачальную работу сярод насельнiцтва. У гэтай справе яны абапіраліся на шырокі мясцовы актыў, які сладаўся з былых членаў КПЗБ i КСМЗБ, удзельнікаў рэвалюцыйнага падполля.

Пачалася перабудова жыцця на новы лад, у тым лiку адбылiся i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя змяненнi. Па рашэннi бюро ЦК КП(б)Б ад 29 лiстапада 1939 г. у снежнi былi створаны новыя воласцi: Баранавiцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вiлейская i Пiнская. Вёскi цяперашняга Зэльвенскага раёна ўвайшлi ў склад Беластоцкай i Баранавiцкай абласцей. У службовай запiсцы ЦК КП(б)Б для СНК БССР гаварылася:

“В состав района входят: Зельвенская волость, части [Мижерицкой], Кремяницкой волостей Волковысского уезда Белостоцкой области, Голынковская (Старовеская) волость и части Деречинской и Костровичской волостей Слонимского уезда Барановичской области.

Территория paйонa составляет 848,6 кв. км с населением 44 785 человек.

Максимальное расстояние между границами района: с севера на юг – 25 км, с запада на восток –  48 км.

Центром района является городской поселок Зельва, расположенный в двух километрах от ж.-д. станции Зельва, в 85 км от Барановичей. Максимальная отдаленность населенных пунктов от районного центра – 25 км.

Населения в Зельве – 2714 чел., жилых строений – 533. Промышленные предприятия: электростанция, 2 лесопильных завода, 2 паровые мельницы и одна маслобойня.

Имеются: 3 школы, больница, почта и телеграф.

Промышленность района (исключая районный центр): крахмальный завод, электростанция в местечке Деречин, лесопильный завод, 2 смолоскипидарных завода, 2 кирпичных завода, 18 мельниц.

Населенных пунктов в районе насчитывалось – 174, крестьянских хозяйств – 9885, в том числе хуторских – 1104.

Пахотной земли – 42 785 га, сенокосно-выгонных угодий – 12 300 га, лесов – 19 587 га. Основные сельскохозяйственные культуры: рожь, ячмень, овес, картофель. Территория района пересекается железной дорогой Барановичи – Белосток и шоссейными дорогами Волковыск – Слоним и Зельва – Деречин.

Школ в районе – 40.

В районе предполагается образовать два поселковых совета и 14 сельсоветов”.

Са зводнай таблiцы ў канцы справаздачы бачна, што ў Зэльвенскiм раёне было 8 прадпрыемстваў. Акрамя пералiчаных, у Зэльве i Дзярэчыне працавалi гарбарная i воўначасальная майстэрнi, 3 сукнавальнi, некалькі пякарняў, шмат крамаў і гандлёвых палатак.

У Брэсцкай вобласцi быў створаны Ружанскi раён, у склад якога ўвайшлi Дабраселецкi, Манцяцкi i Славацiцкi сельсаветы з навакольнымi вёскамi, якiя затым былi ўключаны ў склад Зэльвенскага раёна.

У канцы студзеня 1940 г. пачаў працаваць Зэльвенскi райком партыi. Першым сакратаром Зэльвенскага  райкома КП(б)Б быў абраны Баброў, сакратарамi – Волкаў i Скуратовiч. У той час былi створаны 3 пярвiчныя партыйныя арrанізацыі, у якія ўваходзіла 35 камунiстаў. Першым сакратаром Зэльвенскаrа райкома камсамола быў абраны Саўчыц. Працавала 7 пярвiчных камсамольскiх арrанiзацый, якiя аб’ядноўвалi 29 камсамольцаў.

На першай cecii Зэльвенскаrа раённаrа Савета старшынёй райвыканкома быў зацверджаны Д.В. Шайтараў. Створаны аддзелы: фiнансавы, зямельны, сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя, народнай асветы, гандлёвы і інш. 

Начальнiкам мiлiцыi быў прызначаны Цiмафееў, палiтруком – Петухоў. Райаддзел мiлiцыi складалi ўдзельнiкi падполля КПЗБ i КСМЗВ. Яны канфiскоўвалi ў грамадзян агнястрэльную зброю i боепрыпасы, вялi актыўную барацьбу са спекуляцыяй i марнатраўствам.

На месцах фармiраваўся адмiнiстрацыйна-кiраўнiчы апарат, аснову якога складаў партыйны актыў з былых палiтычных катаржнiкаў. На гаспадарчую работу былi запрошаны 37 чалавек, у тым лiку 7 жанчын, на кааператыўную – 64 чалавекi, у тым лiку 17 жанчын. Пасля выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, якiя адбылiся 15 снежня 1939 г., рашэннем бюро Зэльвенскаrа РК КП(б)Б у студзенi 1940 г. былi зацверджаны старшынi 16 сельскiх i пасялковага Саве­таў. Потым яны былi абраны на сесiях пасялковаrа i сельскiх Саветаў. Старшынёй Зэльвенскаrа сельсавета быў абраны В. Скiба, Дзярэчынскаrа – С.Л. Татарын, Востраўскага – М.І. Ламека, Пляцянiцкага – П.М. Жарнасек.

Новым уладам давялося пераадолець пэўныя цяжкасцi, каб падтрымаць жыццяздольнасць мясцовай гаспадаркi, бо ўсе старыя сувязi былi парушаны. Пачалася кааперацыя прамысловасцi, быў адкрыты райпрамкамбiнат, да работы ў якiм запрасiлi сталяроў, кавалёў, шаўцоў, краўцоў i iнш. У 1940 г. пры райпрамкамбiнаце працавалi арцелi па вытворчасцi мыла, каўбас, масла, былi адкрыты хлебапякарнi, слясарная арцель. Пры Дзярэчынскiм гарбарным заводзе працавала арцель па выдзелцы аўчын.

Галоўная ўвага на вёсцы ўдзялялася перабудове яе на сацыялiстычны лад. Пачала праводзiцца актыўная работа па арганiзацыi калгасаў i caўгacaў. У канцы 1939 г. быў створаны калгас iмя Крупскай у в. Лешна (старшыня Ф.А. Радзівонаўскi), iмя Дзяржынскага ў в. Косцевiчы (старшыня Н.А. Ляута). Калгас iмя Ленiна ў в. Конна ў снежнi аб’яднаў 125 гаспадарак, падзеленых на 5 брыгад. У гэтым жа годзе былi арганiзаваны калгасы “17 Верасня” у в. Дзешкавiчы (старшыня С.Л. Рында), якi аб’яднаў 50 сялянскiх двароў; iмя Молатава ў в. Пляцянiчы (старшыня В.Г. Зiма), у якi ўвайшло 48 сялянскiх гаспадарак; сяляне в. Клiмавiчы стварылi калгас iмя Чапаева (старшыня К.П. Пянцяк), якi аб’яднаў 30 сялянскiх гаспадарак. Вясной 1940 г. былi створаны калгасы ў вёсках Вострава (старшыня С.К. Качаноўскi ), Старое Сяло, Мiжэрычы, Ярнева, Каралiн i iнш. Былі абагулены ўвесь сельскагаспадарчы інвентар, цяглавая сiла, насенны фонд.

Усяго ў студзені 1941 г. у раёне налiчвалася 14 кaлгаcaў, якiя аб’ядноўвалi 816 двароў. Аднак 8431 сялянская гаспадарка заставалася аднаасобнай. У канцы мая 1941 г. Дзейнiчала ўжо 20 калгасаў, якiя аб’ядналi 1038 гаспадарак. Калгасы мелi 3146 га зямлi, 392 сельскагаспадарчыя машыны i 948 коней.

У 1940 г. пачала працаваць Зэльвенская машынна-трактарная станцыя. У МТС было 20 трактароў (з іх 3 гусенiчныя), 2 грузавыя аўтамабiлi, 12 трактарных i 30 конных плугoў, 16 сеялак i iншая тэхнiка.

У студзенi 1941 г. на трох прамысловых прадпрыемствах Зэльвы працавала 114 рабочых i 171 чалавек абслугоўваючага персаналу.

На раённай электрастанцыi магутнасцю 35 квт працавалi 4 чалавекi, на лесапiльнi – 16 рабочых. Працягвалi працавацъ заснаваныя яшчэ ў XIX ст. Сынковiцкi i Крамянiцкi спiртзаводы, на якiх было занята па 20 чалавек.

Адбылiся змены ў культурным жыццi раёна, адукацыйнай палiтыцы. Адкрывалiся дамы сацкультуры i хаты-чытальнi. У Зэльве i Дзярэчыне рэrулярна дэманстравалiся кiнафiльмы. Была праведзена значная работа па арrанізацыі навучання дзяцей і дарослых. Аб гэтым сведчацъ матэрыялы справаздачнаrа даклада на Зэльвенскiм раённым партыйным сходзе ў пачатку 1940 г. На гэты час у раёне працавала 44 школы з беларускай мовай навучання, 13 – з польскай i 3 – з яўрэйскай. У ix вучылася 7468 дзяцей. Вячэрнiм навучаннем было ахоплена 2190 чалавек дарослых. У канцы 1940 г. у 74 школах ужо навучалася 9252 дзiцяцi, большасць з якіх вывучала беларускую мову. У школах раёна працавала 370 настаўнiкаў. У пасёлку дзейнiчала сярэдняя школа, у якой навучалася 1182 вучнi i працавала 35 настаўнiкаў.

Для дарослых у большасцi населеных пунктаў (Вострава, Косцевiчы, Забагонне, Лешна i iнш.) былi адкрыты гурткi па лiквiдацыi непiсьменнасцi. Ix ахвотна наведвалi непісьменныя і тыя, хто атрымаў пачатковую адукацыю на польскай мове. Усяго ў раёне было ахоплена вячэрнiмi адукацыйнымi курсамi каля тысячы чалавек. Аднак большая частка школ знаходзілася ў прыватных, не прыстасаваных для навучання хатах, 40% з ix не былi ўкамплектаваны настаўнiкамi.

Паступова адкрывалiся бiблiятэкi. Да мая 1941 г. ix было ўжо 8. Яны мелi кнiжны фонд, якi налiчваў 4000 экзэмпляраў. У пасёлку Зэльва таксама працавала бiблiятэка. Яе кнiжны фонд складаў 1800 экзэмпляраў. У сярэдзiне 1940 г. дзяржаўныя ўстановы i насельнiцтва раёна атрымлiвалi 636 экзэмпляраў цэнтральных газет i часопiсаў i 657 экзэмпляраў рэспублiканскiх i абласных газет. Пры клубах вёсак Каралiн, Вострава, Конна, Старое Сяло i iншых працавалi гурткi мастацкай самадзейнасцi. Гурткоўцы выступалi з пастаноўкамi п’ес беларускiх пiсьменнікаў, праводзілі  літаратурныя вечары, развучвалi песнi беларускiх i рускiх кампазiтараў.

Шмат увагі ўдзялялася развіццю гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, ахове здароўя. Так, у пачатку 1941 г. у раёне працавала 65 магазінаў, 9 ларкоў і палатак, 4 чайныя і сталовыя. У Зэльве, дзе ў пачатку 1941 г. пражывала 3782 чалавекі, працавала 5 магазінаў, 2 сталовыя, былі адкрыты лазня на 30 чалавек, бальніца на 45 ложкаў, раённая паліклініка.

Па матэрыялах кнігі  “Памяць. Зэльвенскі раён”

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!