Версия для слабовидящих

Віншаванне Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк

15 сентября 2025
Просмотры: 9135

Віншаванне Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы Зэльвеншчыны! 

Ад шчырага сэрца віншуем вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк.

Бібліятэка – гэта сапраўдная скарбніца ведаў і адкрыццяў, неад'емная частка развіцця грамадства. Гэта цэлы свет гісторыі, культуры, мудрасці пакаленняў. 

У сучасных бібліятэках створана цёплая атмасфера для зносін дарослых і дзяцей, асаблівае асяроддзе для творчага самавыяўлення чытачоў. У бібліятэках нашага раёна працуюць прафесіяналы, творчасць і ініцыятыва якіх, пастаянны пошук новых форм і метадаў работы садзейнічаюць захаванню гуманітарнай спадчыны чалавецтва, далучэнню зэльвенцаў да дасягненняў сусветнай і айчыннай культуры, выхаванню патрыятызму падрастаючага пакалення. 

Жадаем вам захапляльных і ўдзячных чытачоў. Няхай ваша праца захавальнікаў чалавечай мудрасці заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць годны водгук у людскіх сэрцах. Моцнага здароўя, міру і дабрабыту! 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!