Версия для слабовидящих

“Вы, зэльвенцы, назапашваеце вопыт і сілу, дараваную вам продкамі”. Так лічыць жыхарка Ваўкавыскага раёна

23 августа 2025
Просмотры: 20518

“Вы, зэльвенцы, назапашваеце вопыт і сілу, дараваную вам продкамі”. Так лічыць жыхарка Ваўкавыскага раёна

Жанна Абрамчук, Ваўкавыскі Дом раместваў:

– Займаюся лялькамі дзесьці 4 гады. Напрыклад, вось гэта лялечка. Яна абярэжная,  вядучка, у якую ўкладзены сакральны сэнс: любая мама па жыцці вядзе – суправаджае дачушку і сваімі паводзінамі прадвызначае далейшы лес роднага чалавечка. Чаму менавіта лялечкі ў цэнтры маёй увагі? Праз вобразы берагінь прасочваецца жаданне аберагаць сямейны ачаг і род увогуле. Вось і мне пашчасціла даць жыццё пяцярым дзеткам. Мала таго – дзякуючы не растрачанай цалкам энергіі рэалізую сябе таксама праз сваю творчасць. Мяркую, нешта падобнае  адбываецца  на ”Ганненскім кірмашы” – фактычна сямейным свяце. Вы, зэльвенцы, зберагаеце, а не растрачваеце тое, што наканавана стагоддзямі: назапашваеце вопыт і сілу, дараваную вам продкамі. І гэта не можа не заслугоўваць павагі.

Запісала Любоў ШЭЙКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!