Першы дзень "Ганненскага кірмашу" завяршыўся канцэртнай праграмай
Першы дзень "Ганненскага кірмашу" завяршыўся канцэртнай праграмай
Штогод адыходзячы жнівень дае нагоду – ды яшчэ якую! – жыхарам раёна і гасцям пасёлка не толькі сабрацца разам, але і даведацца пра мястэчка як мага больш цікавага і акунуцца ў творчасць артыстаў, якія ўжо палюбіліся, і тых, хто ў Зэльве ўпершыню. Так і сёння на беразе вадасховішча сабралася мноства людзей, якія з нецярпеннем чакалі канцэрт.
Працавалі гульнявыя пляцоўкі, гандлёвыя і рамесныя рады, атракцыёны. Але розныя мелодыі ў імгненне вока сабралі каля сцэны гледачоў.
Адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў, што прайшлі ў першы дзень свята, якую суправаджала харэаграфічная кампазіцыя ў выкананні навучэнцаў Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў.
А эстрадны канцэрт з гучнай назвай "Музычны фантан" з удзелам гродзенскіх і мінскіх, а таксама ніжагародскіх артыстаў стаў добрым працягам нерадавога і цудоўнага – што тут дадаць?! – летняга вечара і надаў яму яркія ноткі сучаснасці.
Шматлікая публіка не толькі апладзіравала і падпявала, танцавала – ногі самі ў пляс ішлі.
Пажадаем і мы ўсім гасцям фестывалю як мага больш падобных яркіх момантаў на гасціннай зэльвенскай зямлі і цікавых творчых сустрэч.
Любоў ШЭЙКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















