Вяшчаюць анлайн для расіян з Зэльвы. Журналісты Ніжагародчыны ўдзельнічаюць у прэс-туры па Гродзенскай вобласці
5 августа 2025
Просмотры: 21954
Вяшчаюць анлайн для расіян з Зэльвы. Журналісты Ніжагародчыны ўдзельнічаюць у прэс-туры па Гродзенскай вобласці
На тэрыторыі Зэльвенскага раёна прайшоў азнаямляльны тур для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з Ніжняга Ноўгарада.
У рамках гэтага мерапрыемства журналісты наведалі вёску Сынкавічы, пабывалі на алеі памяці спаленых вёсак, усклалі кветкі да памятнага знака.
Не прамінулі расійскія госці ўнікальнай магчымасці пабываць у адным з самых старажытных храмаў абарончага тыпу на тэрыторыі Беларусі – Сынкавіцкай царкве.
У праграму тура была ўключана і экскурсія ў вёску Дзярэчын з наведваннем дома-музея сельскага быту і музея гісторыі населенага пункта.
Больш падрабязна чытайце ў друкаванай версіі газеты "Праца".
Дзіяна БЕБЕХ
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















