Версия для слабовидящих

Зэльвенскія фарбы – у «Вясновы букет». На мерапрыемстве ў Мінску выклікалі радасць у аматараў народнай культуры таленты Зэльвеншчыны

Просмотры: 14422

Зэльвенскія фарбы – у «Вясновы букет». На мерапрыемстве ў Мінску выклікалі радасць у аматараў народнай культуры таленты Зэльвеншчыны

На ХVI фестывалі-ярмарцы мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет", які праходзіў у Мінску, выкарысталі магчымасць прадставіць сваю ўнікальную творчасць і расказаць аб любімай справе таленавітыя зэльвенцы.

Так, у сталіцы разгарнулі свае выставы майстры Зэльвенскага раённага аддзела рамёстваў. Госці фестывалю з ахвотай наведвалі "Цуды з саломкі" Ліліі Амяльянчык і прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабу бусла з дадзенага прыроднага матэрыялу.

А на асабістай выставе ганчарных вырабаў Александра Ішчанкі пад яго кіраўніцтвам не адзін госць рэспубліканскага мерапрыемства прычыніўся да незвычайнай справы – стварэння з гліны арыгінальнай свістулькі. 

Служба інфармацыі газеты “Праца”

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!