Версия для слабовидящих

Віншаванне з 80-годдзем Вялікай Перамогі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Просмотры: 28309

Віншаванне з 80-годдзем Вялікай Перамогі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!
Паважаныя землякі! Сардэчна віншую вас з 80-годдзем Вялікай Перамогі – самай значнай і доўгачаканай падзеяй 20 стагоддзя!

Дзявятае мая 1945 года – святая для беларусаў дата, якая, колькі б гадоў ні прайшло, заўсёды будзе нагадваць нам аб тым, што подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны – гэта непарушная апора міру і стабільнасці. І асабліва сёння, калі некаторыя з нашчадкаў пераможцаў дазволілі сабе забыцца пра страшныя ахвяры іх дзядоў і прадзедаў, спрабуючы перапісаць гісторыю і прымусіць сэрцы людзей уздрыгваць ад жаху і болю новых кровапраліццяў, пазбавіць сваіх дзяцей шчасця жыць пад мірным небам, я ганаруся тым, што Беларусь памятае, якой высокай цаной нашым продкам дасталося выратаванне чалавецтва ад фашызму.
Шчыра жадаю ўсім нам моцнага здароўя, працоўных поспехаў на карысць нашай Радзімы, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой.
Нізкі паклон вам, шаноўныя ветэраны!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!