Гэта наша і ваша перамога!

827

Дарагія чытачы!

Спяшаемся раздзяліць з вамі вялікую радасць – па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый раённых газет за 2013 год рашэннем Гродзен-скага аблвыканкама газеце “Праца” прысуджана другое месца з уручэннем Дыплома ІІ ступені і прэміі 150 базавых велічынь на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Існуе слушнае сцвярджэнне, што газета моцная сваімі чытачамі. Менавіта ад іх самасвядомасці, творчага патэнцыялу, актыўнай жыццёвай пазіцыі залежыць змест перыядычнага выдання, а таксама тыраж, што даволі немалаважна. Пры вызначэнні пераможцы, у першую чаргу, улічваліся такія фактары. Таму, дарагія сябры, гэтая перамога па праву належыць і вам – віншуем!
Высокая ўзнагарода да многага абавязвае. Нельга спыняцца на дасягнутым. З вялікім задавальненнем чакаем ад вас, шаноўныя, цікавых прапаноў, новых задумак і ідэй. Пішыце, званіце, заходзьце. Вялікі дзякуй, што вы ў нас ёсць!
“Працаўнікі”.

Без рубрики

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.