Где снег — там лыжи, где лед — там коньки

Где снег - там лыжи, где лед - там коньки

     Мароз, сонца, скрыпучы снег… Для аматараў канькоў, лыжаў і санак гэта самая спрыяльная пара зімовага адпачынку. Атрымаўшы рэдакцыйнае заданне пацікавіцца,  як праводзяць выхадны зімовы дзень жыхары Зэльвы, я накіравалася  ў пункт пракату фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра.

Мяне сустрэў добразычлівы і прыветлівы рабочы па абслугоўванні спартыўнага інвентару Уладзімір Ленец. Ён паведаміў, што ў цэнтры штодзённа працуе пункт пракату, дзе можна ўзяць лыжы і канькі зусім за сімвалічную плату на зручны для кожнага час. Тут дапамогуць вызначыцца з размерам, нават колерам і формай абутку. Заўважу, што ёсць як мужчынскія, так і жаночыя канькі, для аматарскага катання, і для гульні ў хакей. Лыжы ў наяўнасці таксама для любога ўзросту – ад школьніка да дарослага чалавека.
–Ажыятаж на спортінвентар у першай палове дня, – тлумачыць Уладзімір Браніслававіч. – Дзеці ідуць натоўпам. Прытым, большасць з іх аддае перавагу катку. Больш старэйшыя людзі выбіраюць лыжы.

Где снег - там лыжи, где лед - там коньки

Разам падлічваем колькасць чалавек, якія на дадзены момант скарысталіся спартыўным інвентаром – больш за 40.
Не ўтрымліваюся і я ад спакусы: выбіраю лыжы і накіроўваюся ў парк, дзе пракладзена лыжня. Раблю першыя крокі па снезе і адначасова назіраю за аматарамі зімовых забаў. Наўкол чуецца вясёлы і задорны смех дзетвары. Пяці–шасцігадовыя, а магчыма і меншыя, разам з бацькамі аблюбавалі горку: хто на снежных дошках, хто на санках, а некаторыя і на спадручных матэрыялах кацяцца ўніз. Хуткасць развіваецца даволі немалая, таму ой як патрэбна ўвага з боку бацькоў ці старэйшых.
Набліжаюся да каткоў, абуладкаваных у парку. Ня-гледзячы на немалую колькасць адпачываючых, месца хапае ўсім. Па цэнтры хлапчукі распачалі ўпарты бой у хакей, па краях – дзяўчынкі робяць першыя спробы фігурнага катання. На другім, крыху меншым, катку назіраю, як бацькі вучаць малечу катацца на каньках. На пляцоўцы летняй эстрады падлеткі з азартам удзельнічаюць у лядовых спаборніцтвах.
Маю ўвагу прыцягнулі і лыжнікі. Некаторыя з іх прызналіся, што па тры–чатыры гады не стаялі на лыжах і зараз адчуваюць надзвычайны прыліў сіл, энергіі, настрой павышаецца, бадай, з кожным кругам. Другія стараюцца рэгулярна выхадныя дні праводзіць на свежым паветры і лічаць, што менавіта лыжы дапамагаюць падтрымліваць выдатную фізічную форму.
Пенсіянерка Ларыса Іванаўна, наогул, аддае перавагу зімнім відам спорту. Жанчына лічыць, што, напрыклад, хадзьба на лыжах спрыяе рабоце ўсіх груп мышцаў і таму гэта карысная нагрузка на ўвесь арганізм у цэлым. Марыя Пятроўна падказала, як неабходна правільна апранацца, калі збіраешся пакатацца на лыжах. Наталля, усміхаючыся, расказала, колькі раз ёй давялося сёння пакаўзнуцца і паваляцца ў снезе: і ў гэтым сапраўднае хараство зімы.
Сустрэла і аматараў спартыўнага прафесійнага бегу на лыжах. Паразмаўляла з навічкамі, якія першы раз выйшлі на лыжню: упэўненасці і смеласці ім надае прыклад больш вопытных спартсменаў.

Где снег - там лыжи, где лед - там коньки

Прыемна было назіраць і за тымі зэльвенцамі, якія няспешна прагульваліся па парку. Напэўна, яны па ўважлівых прычынах не змаглі стаць на канькі ці лыжы, аднак не селі за прагляд тэлеперадач ці не аддалі перавагу сацыяльным сеткам, а выйшлі палюбавацца зімовым наваколлем. На іх думку, гэта самая лепшая аздараўленчая працэдура, якая лёгка дапамагае ў барацьбе не толькі з прастуднымі захворваннямі, але і лянотай.
Кожны рэспандэнт выказаў задавальненне марозным надвор’ем, магчымасцю адпачываць у прыгожа абуладкаваным парку.
Няхай вы і незаўзяты прыхільнік спорту, не ўмееце катацца на каньках ці лыжах, паверце, правесці выхадны дзень на свежым паветры, у руху больш карысна, чым у пакоях кватэры. Такім чынам вы забяспечыце сабе эмацыянальную разгрузку і набудзеце зарад станоўчай энергіі.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.