Гаспадары сядзібы “Старая Весь” заўсёды рады гасцям

Пра аграсядзібу “Старая Весь”, што знаходзіцца ў вёсцы Варонічы – у сямі кіламетрах ад Зэльвы, пісалі газеты, часопісы, інтэрнэт-парталы, тэлеканалы здымалі відэарэпартажы. Такую папулярнасць турыстычны аб’ект набыў за кошт унікальнага музея насякомых і пчалярства. Каб падзівіцца багатай калекцыяй матылькоў, а заадно адпачыць некалькі дзён у каларытнай беларускай хатцы, сюды прыязджаюць нават з Аргенціны і Аўстраліі. Давайце завітаем сюды і мы з вамі, паважаныя чытачы. Настаў час адпачываць! У далёкіх 2000-х Лілія і Сяргей Мікановічы купілі ў Варонічах дом – перахілены, з земляной падлогай, з запушчанай тэрыторыяй вакол… Работы – непачаты край. Сам Сяргей Іванавіч кажа, што ў слова «цяжка» ёсць два значэнні. Першае адносіцца да фізічнай рэальнасці, другое – да ментальнай. Дык вось з ментальным «цяжка» ў Мікановічаў ніколі праблем не было. Вочы гарэлі, а таму і рукі не апускаліся.  З цягам часу дом прывялі ў належны стан: выкапалі калодзеж, падвялі ваду, наладзілі  ацяпленне, змайстравалі мэблю – усё рабілі сваімі рукамі. Каля хаты таксама навялі марафет. Цяпер на падворку красуецца каля 90 відаў самых розных кветак, кустоў і дрэў – Мікановічы займаюцца азеляненнем прыдамавых тэрыторый, па прыватных заяўках. У цяпліцы і на агародзе вырошчваюць экалагічна-чыстую агародніну, якую, дарэчы, можна прыгатаваць і ўжыць на летняй кухні. За сядзібай ледзь чутна гамоніць пчальнік…У агульных лічбах тут каля двух з паловай мільёнаў руплівых пчол, прычым самых розных парод. Сезонная прадуктыўнасць – амаль 20 літраў мёду з вулея.    На працягу года «Старая Весь» адначасова можа размясціць пяць пастаяльцаў і траіх у летнім доміку – у адпаведны сезон. Суткі пражывання абыходзяцца ў сумму каля 25 рублёў. Наконт прыгатавання сняданка, абеда і вячэры можна дамовіцца з гаспадыняй сядзібы – любы капрыз за вашы грошы! Хто трапіў у сачок? Сяргей Іванавіч прысвяціў свайму хобі ўсё жыццё. Каб не гэта захапленне, наўрад ці мы сёння пабачылі яго ўласную ўнікальную калекцыю насякомых, што налічвае каля 5000 экзэмляраў. Пераважаюць усё ж такі матылі. Тут сабраны не толькі беларускія віды, але і замежныя – з Інданэзіі, Мексікі, Каўказа і другіх шматлікіх куточкаў планеты. У музей яны трапілі бартэрам па пошце – ад такіх жа энтамолагаў-аматараў.  – Неаднаразова  цікавіўся ў Інтэрнэце, ці шмат існуе такіх жа музеяў, як мой. Аказалася, што на постсавецкай просторы іх усяго два – тут, у Варонічах, і яшчэ адзін на Каўказе, у Пяцігорску, – расказвае Сяргей Іванавіч.  Акрамя стандартнага сачка калекцыянер валодае і іншымі метадамі лоўлі матылькоў. Напрыклад, за кошт замацаванага на даху сядзібы светлавога пражэктара, які ўключаецца ў цёмны час сутак, – на яго і «клююць» матылькі. А вось у лесе  выкарыстоўваецца «пахучая» прыманка – забрадзіўшая сумесь мёду і піва. Please, leave a comment! З 7 верасня 2006 года, калі адбылося ўрачыстае адкрыццё «Старой Весі», штогод сядзібу наведваюць ад 500 да 1000 чалавек. Як правіла, для гаспадароў самая «ўраджайная» пара года – гэта, канешне, лета. Нават сфарміраваўся спіс пастаянных кліентаў. Большасць з іх – гэта грыбнікі, якім падабаюцца нашы лясы, паляўнічыя, рыбакі, што прыязджаюць на мясцовыя спаборніцтвы. Часцей бываюць беларусы, хоць і замежнікаў таксама нямала. У сядзібе гаспадар размясціў сусветную палітычную карту, дзе сцяжкамі адзначае, адкуль да яго прыязджаюць госці – тут і Аўстралія, і Кітай, і Аргенціна, і Канада, і ЗША, і самыя далёкія куточкі Расіі, і амаль уся Еўропа… [su_quote]– Канешне, першае, што захапляе замежных гасцей, гэта музей насякомых і пчалярства. А яшчэ замежныя турысты дзівяцца беларускаму менталітэту – нашай шчырасці і самаадданасці, – расказвае Сяргей Мікановіч.[/su_quote] Гаспадара аграсядзібы неаднаразова адзначала дыпломам Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Ёсць у Сяргея Іванавіча спецыяльны сертыфікат навучання  асновам агратурызму ў Польшчы. Але найбольш памятнай узнагародай Мікановіч лічыць кнігу водгукаў. Запісы пакінуты больш чым на 10 розных мовах. Тут змешчачаны і словы падзякі, і нават забаўляльныя карыкатуры. Наталля Смірнова, г. Екацерынбург, Расія, 8 ліпеня 2007 года: –       Сергей Иванович! Огромное Вам спасибо за увлекательную экскурсию! Нигде в России я не встречала подобной коллекции бабочек. Чем удивителен Ваш музей, что все насекомые были найдены одним-единственным человеком! Процветания и благодарных посетителей Вашему музею! Вучні сярэдняй школы №3 г.п. Зельва, 9 лютага 2008 год: –       Дзякуем Вам за цікавую і змястоўную экскурсію ў свет матылькоў і пчол! Уражаны Вашым энтузіязмам і цікаўнасцю да наваколля. Дзякуючы сустрэчы з Вамі, мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, наколькі разна-стайная прырода роднага краю! Кацярына СЯРГЕЙ
Вам может быть интересно
5 комментариев
  1. Катерина says

    Прекрасный музей и хозяева гостеприимные

  2. Анна Ивановна says

    Советую побывать, интересный музей, дендрарий и, конечно, гостеприимные хозяева.

  3. Ирина Михайловна says

    Восхищаюсь такими неравнодушными людьми. Не на диване лежат, а находят дело по душе.

  4. Данута says

    Музей и агроусадьба заинтересовали, горю желанием их посетить.

  5. Полина says

    Живу в Зельве, но, к своему стыду, в «Старой Веси не была».

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.