Ганненскі кірмаш 22 жніўня 2015 года

У сувязі з правядзеннем Ганненскага кірмашу аб’яўляюцца конкурсы: *на лепшы фотаздымак і відэасюжэт на тэму Ганненскага кірмашу Конкурс праводзіцца ў 2-х намінацыях: “Ганненскі кірмаш у Зэльве”(фотаздымкі памерам А4 дасылаюцца ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. Савецкая, 34 (кантактны тэлефон 2-53-29) па 19 жніўня 2015 года; “Ганненскі кірмаш-2015” (фота- або відэасюжэты, зробленыя падчас свята, на электронным носьбіце дасылаюцца ў арг-камітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 27 (кантактны тэлефон 2-55-79) на працягу 22 жніўня 2015 года да 20 гадзін). У конкурсе могуць прымаць удзел усе жадаючыя. Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца арыгінальнасць падачы матэрыялу і раскрыццё тэмы сюжэту. *на лепшае афармленне балкона У  конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя жыхары вуліц Савецкая, Перамогі, Паркавая, завулка Акадэміка Жэбрака. Заяўкі дасылаюцца да 19 жніўня 2015 года ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. Савецкая, 34. Пры  падвядзенні вынікаў улічваецца адпаведнасць стылю свята, арыгінальнасць афармлення, лепшае дэкаратыўнае вырашэнне. Папярэднія вынікі падводзяцца 21 жніўня 2015 года. Кантактны тэлефон 2-45-31. *на лепшую конную павозку У конкурсе прымаюць удзел усе ўстановы культуры, сельсаветы, індывідуальныя прадпрымальнікі, жыхары раёна.       Удзельнікі ўпрыгожваюць павозкі ў стылі свята, рыхтуюць тэатралізаванае прадстаўленне (да 5 хвілін), маюць права выкарыстоўваць музыку (USB-носьбіт). Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца адпаведнасць стылю свята, ары-гінальнасць афармлення, лепшае дэкаратыўнае вырашэнне. Які ж кірмаш без коней?! Вы хочаце прадаць ці набыць каня? Тады вам трэба прыехаць на Ганненскі кірмаш у Зэльву. Тут будзе арганізаваны гандаль коньмі для прымянення ў гаспадарчых ці спартыўных мэтах. Запрашаюцца таксама і рамеснікі, якія займаюцца вырабам і продажам коннай збруі. Кантактны тэлефон 8(029) 868-53-61. *Рэдакцыя газеты “Праца” аб’яўляе конкурс на самы арыгінальны касцюм (фрагмент касцюма). Галоўным матэрыялам касцюма павінны быць старонкі зэльвенскай раённай газеты. Газетныя палосы можна клеіць, разрэзваць, плясці, збіраць у гармонік, упрыгожваць аксэсуарамі – справа фантазіі канкурсантаў. Работы прымаюцца да 21 жніўня 2015 года. Кантактныя тэлефоны: 2-41-09, 2-51-72. На Ганненскім кірмашы пераможцам будзе ўручана падпіска на газету “Праца” на IV квартал 2015 года. *на лепшы касцюміраваны калектыў Конкурс праводзіцца з мэтай знаёмства гасцей свята з традыцыямі, побытам, адзеннем рэгіёну; папулярызацыі стылізаванага  касцюма; развіцця творчых здольнасцей удзельнікаў. Пры  падвядзенні вынікаў будуць улічвацца адпаведнасць стылю свята, арыгінальнае прадстаўленне калектыву, выкарыстанне рэквізіту. У конкурсе прымаюць удзел  працоўныя калектывы Зэльвеншчыны. Кантактны тэлефон 2-51-08. *на лепшы каравай У конкурсе прымаюць удзел жыхары і госці Зэльвеншчыны. Да паслуг удзельнікаў – дэманстрацыйныя сталы. Посуд, абрусы і элементы дэкору забяспечваюцца самымі канкурсантамі. Конкурсныя караваі выстаўляюцца ў гатовым выглядзе для дэманстрацыі гледачам і журы. Усе вырабы павінны адпавядаць санітарна-гігіенічным нормам. Элементы аздобы караваю павінны быць выраблены з ядомых матэрыялаў.  Не дазваляецца выкарыстоўваць клеевы аловак, нехарчовыя клей і фарбавальнікі. Вітаецца дадатковае афармленне кампазіцыі аксэсуарамі. Гэта могуць быць кветкі, драпіроўкі і інш. Караваі і дэкарацыі павінны складаць адзіную гарманічную кампазіцыю. Караваі могуць быць прадстаўлены ў прэзентацыі на працягу 3–5 хвілін. Кантактны тэлефон 2-45-31. *на лепшую работу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва У конкурсе прымаюць удзел установы адукацыі, культуры, народныя майстры, усе жадаючыя.  Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца арыгінальнасць падачы матэрыялу, раскрыццё тэмы, захаванне народных традыцый. Работы  дасылаюцца  ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва,  вул. Савецкая, 34, да 20 жніўня 2015 года і будуць дэманстравацца на выставе, якая пройдзе 22 жніўня 2015 года падчас правядзення кірмашу. Кантактны тэлефон 2-53-29. *на лепшы стылізаваны касцюм У  конкурсе прымаюць удзел дамы (цэнтры, ад-дзелы) рамёстваў, сельскія ўстановы культуры, жыхары і госці пасёлка. Удзельнікі рыхтуюць прэзентацыю касцюма (да 2 хвілін), які павінен адпавядаць стылю свята або нацыянальнаму каларыту, маюць права выкарыстоўваць музыку (USB-носьбіт). Кантактны тэлефон 2-51-08. *на лепшую прэзентацыю аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесy  Удзельнікі конкурсу афармляюць падворак не пазней 11 гадзін 22 жніўня 2015 года і прэзентуюць яго. Конкурс праводзіцца ў 2-х намінацыях: прэзентацыя аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць навізна і арыгінальнасць аздаблення, прэзентацыя, захаванне народных традыцый. Кантактныя тэлефоны: для прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу – 2-52-15, 2-59-03, для аграсядзіб – 2-30-94. *на лепшую пляцоўку сельскагаспадарчых  арганізацый і сельсаветаў “Кірмашовы падворак” У конкурсе прымаюць удзел сельскагаспадарчыя вытворчыя арганізацыі і сельсаветы.  Пры ацэнцы пляцовак будуць улічвацца арыгінальнасць і творчасць, ступень складанасці, навізна  аздаблення падворка, прэзентацыя, захаванне народных традыцый. Кантактны тэлефон 2-51-08. Выстава куфраў У мэтах прапаганды багатай і самабытнай беларускай культуры ў час Ганненскага кірмашу будзе працаваць выстава “Шчодры куфар”. Паважаныя зэльвенцы, калі ў вас захаваліся старыя прадметы побыту, яны могуць заняць пачэснае месца ў “Шчодрым куфры”. Кантактны тэлефон 2-45-58. Да ведама суб’ектаў малога бізнесу! У час Ганненскага кірмашу будзе працаваць прад-прымальніцкая пляцоўка, на якой суб’екты малога бізнесу змогуць прэзентаваць свае работы, паслугі, а таксама прадукцыю. Фармат удзелу: размяшчэнне на спецыяльна адведзенай пляцоўцы ўласнага спецыялізаванага абсталявання і матэрыялаў (выставачныя стэнды, каталогі, буклеты, узоры прадукцыі, інвестыцыйныя прапановы). Вітаецца афармленне прэзентацыі ў стылі XVIII–XIX ст.ст. Месца правядзення – вул. Савецкая. Па пытаннях удзелу звяртацца ў аддзел эканомікі райвыканкама, электронны адрас: zelva-ekon@tut.by, кантактныя тэлефоны: 2-59-03, 2-54-18. Заяўкі  дасылайце да 19 жніўня 2015 года ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. Савецкая, 34. Узнагароджванне адбудзецца 22 жніўня 2015 года ў час правя-дзення Ганненскага кірмашу.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.