Версия для слабовидящих

Першы дзень "Ганненскага кірмашу" завяршыўся канцэртнай праграмай

22 августа 2025
Просмотры: 20130

Першы дзень "Ганненскага кірмашу" завяршыўся  канцэртнай праграмай

Штогод адыходзячы жнівень дае нагоду – ды яшчэ якую! – жыхарам раёна і гасцям пасёлка не толькі сабрацца разам, але і даведацца пра мястэчка як мага больш цікавага і акунуцца ў  творчасць артыстаў, якія ўжо палюбіліся, і тых, хто ў Зэльве ўпершыню. Так і сёння на беразе вадасховішча сабралася мноства людзей, якія з нецярпеннем чакалі канцэрт.

Працавалі гульнявыя пляцоўкі, гандлёвыя і рамесныя рады, атракцыёны. Але розныя мелодыі ў імгненне вока сабралі каля сцэны гледачоў.

 Адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў, што прайшлі ў першы дзень свята, якую суправаджала харэаграфічная кампазіцыя ў выкананні навучэнцаў Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў.

А эстрадны канцэрт з гучнай назвай "Музычны фантан" з удзелам гродзенскіх і мінскіх, а таксама ніжагародскіх артыстаў стаў добрым працягам нерадавога і цудоўнага – што тут дадаць?! – летняга вечара і надаў яму яркія ноткі сучаснасці.

Шматлікая публіка не толькі апладзіравала і падпявала, танцавала – ногі самі ў пляс ішлі.

Пажадаем і мы ўсім гасцям фестывалю як мага больш падобных яркіх момантаў на гасціннай зэльвенскай зямлі і цікавых творчых сустрэч.

 Любоў ШЭЙКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!