Фронтовик и педагог

Фронтовик и педагог

З важнай падзеяй у жыцці прыйшлі павіншаваць юбіляра старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Віктар Васіліцкі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Тамара Гойла, а таксама работнікі культуры Марына Ражкова і Мікалай Дзярэчык. Госці  не  толькі ўручылі ветэрану памятныя падарункі, але і падрыхтавалі для яго невялікую канцэртную праграму. Некаторыя песні Фёдар Рысь з задавальненнем падпяваў самадзейным артыстам, і яго вочы свяціліся радасцю.

– Вялікі дзякуй усім за прыемныя хвіліны. Прыбавілі мне бадзёрасці і добрага настрою, – са словамі ўдзячнасці звярнуўся да гасцей юбіляр.

Пасля віншавальнай часткі Фёдар Георгіевіч згадзіўся расказаць пра сваё жыццё. Здзіўляла, што, нягледзячы на ўзрост, ён памятае ўсё да дробязей. Падчас размовы даведаліся, што на вялікім жыццёвым шляху яму давялося па-знаць і гора,  і  цяжкія вы-прабаванні, і радасць.

Нарадзіўся Фёдар Рысь у 1919 годзе ў далёкім украінскім горадзе Барвенкава, дзе  іх  сям’я  знаходзілася ў бежанстве.  Рысі вярнуліся на радзіму, у вёску Конна,  толькі  ў 1921 го-дзе. У бацькоў было восем дзяцей. Каб пракарміць вялікую сям’ю, дарослым і дзецям даводзілася шмат працаваць на ўласнай гаспадарцы. Праз некаторы час пакінулі бацькоўскую хату старэйшыя сыны Юлек і Антон. Галоўным памочнікам у бацькі стаў Фёдар. Ён рос не толькі працавітым, але і даволі кемлівым хлопцам. Паспяхова закончыўшы 5 класаў Конненскага народнага вучылішча, ахвотна прадаўжаў вучобу ў Самаравіцкай і Зэльвенскай школах. Юнака пастаянна цягнула да ведаў. 

У 1939 годзе ў Заходнюю Беларусь прыйшла савецкая ўлада. Пачалося новае жыццё. Фёдар разам  з конненскай дзяўчынай Марыяй (юнак вельмі ёй сімпатызаваў) паступілі на спецыяльныя педагагічныя  курсы ў Ваўкавыск. Пасля заканчэння вучобы, як добра ведаўшых польскую мову, іх накіравалі працаваць настаўнікамі пачатковых класаў у вёску Бабруўка Кнышыскага сельсавета ва ўтвораную пасля вайны Беластоцкую вобласць. У 1940 годзе маладыя справілі  вяселле. Гэта быў цудоўны мірны час. Задавальненне абоім прыносіла любімая работа. А хутка ў сям’і Рысёў нарадзілася дачушка Ірына. 

Вясной 1941 года Фёдара Георгіевіча прызвалі ў армію. Накіравалі на службу ў Чырванасцяжную Закаўказскую ваенную акругу. Служыў мінамётчыкам у стралковым палку. Праз некалькі дзён пасля аб’яўлення вайны полк быў адпраўлены на Паўднёва-Заходні фронт, войскі якога стрым-лівалі націск фашысцкіх злучэнняў на Украіне. Непадалёку ад Харкава Фёдар Рысь атрымаў першае баявое хрышчэнне. Цяжкі бой доўжыўся цэлы дзень. Пасля яго ў ротах і батальёнах засталося менш чым палова лю-дзей.  Пачалі адыходзіць.

І зноў бой.          

 – І так кожны дзень з раніцы да вечара мы адбівалі атакі ворага, – успамінае ветэран. – Пастаянна бамбіла варожая авіяцыя, аб-стрэльвала артылерыя і танкі. У нас заканчваліся боепрыпасы і прадукты харчавання. Не было сувязі паміж падраздзяленнямі. Пасля аднаго з цяжкіх баёў наша часць трапіла ў акружэнне. Паспрабавалі  пра-рвацца, але не ўдалося. Шмат людзей загінула, а тых, хто застаўся ў жывых, узялі ў палон. Сярод палонных аказаўся і я. Па дарозе параненых і знясіленых канваіры адразу расстрэльвалі. Потым нас загналі ў грузавыя вагоны, і праз некалькі дзён мы апынуліся на тэрыторыі Польшчы.

У чыстым полі для палонных ужо быў падрыхтаваны вялізны лагер, агаро-джаны трохметровай сцяной з калючага дроту. Па ўсім перыметры тэрыторыі ўстанавілі вартавыя вежы з кулямётамі і пражэктарамі. Умовы ўтрымання былі жудасныя. Пакуль не пабудавалі баракі, усе ваеннапалонныя знаходзіліся пад адкрытым небам. Раз у дзень прывозілі вялікую бочку з нейкай мешанінай з мукі і вады. Такіх умоў і здзекаў многія не вытрымлівалі і кідаліся пад нямецкія кулі. За дзень гінулі сотні чалавек. Фёдару Рысю пашанцавала выжыць. Вясной 1942 года ён вярнуўся ў родную вёску, дзе яго чакалі  жонка з дачкой і  родныя.

Затым насту-пілі цяжкія гады фашысцкай акупацыі. Галадалі і жылі пад страхам смерці. У ліпені 1944 года прыйшло вызваленне. А зімой 1945 года Фёдара Рыся зноў прызвалі на службу. Адправілі ў вучэбны полк, які дыслацыраваўся пад Мінскам. У гэты час савецкія войскі вялі апошнія баі з немцамі ў самой Германіі, таму ўсе  чакалі адпраўкі на фронт.  9 ма па воінскай часці праляцела радасная вестка аб тым, што вайна закончылася. Праз некалькі дзён полк, у якім служыў Фёдар Рысь,  адправілі  на Далёкі Усход. Там савецкія войскі вызвалялі Манголію, Кітай і Карэю ад японцаў. У жніўні ўвесь асабовы састаў палка на аўтамабілях  па горных дарогах пера-адолеў самае высокае горнае ўзвышша ў Манголіі – Вялікі Хінгам. Па прыбыцці ў вызначаны раён даведаліся, што самая моцная Квантунская армія разбіта, а яе астаткі капітулявалі. Хутка Фёдара Рыся і ўсіх ваеннаслужачых старэйшага ўзросту дэмаблізавалі. 

Пасля вяртання дамоў у раённым аддзеле адукацыі Фёдару Георгіевічу прапанавалі працаваць настаўнікам у Ляхавіцкай пачатковай школе. Праз некаторы час атрымаў новае назначэнне ў Самаравіцкую  школу, а потым і ў Конненскую. Завочна вучыўся ў Гродзенскім педагагічным вучылішчы.  Ахвотна перадаваў свае навыкі і вопыт маладым настаўнікам, уносіў важкі ўклад у агульную справу народнай асветы. Яго  педагагічная дзейнасць адзначана шматлікімі ўзнагародамі. 

У вольны час Фёдар Георгіевіч любіў займацца пчалярствам. Гэта захапленне перадалося яго дзецям. З цеплынёй успамінае сёння юбіляр шчаслівыя гады сямейнага жыцця. З лю-боўю і павагай расказвае пра сваю жонку, якой, на жаль, ужо няма з ім побач. 

Аптыміст па жыцці, Фёдар Рысь умее радавацца кожнаму прыемнаму моманту. Магчыма, таму ў свае 95 гадоў ён адчувае сябе маладым душой. 

Без рубрики

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.