Формула поспеху лідараў

Формула поспеху лідараў

Раённы этап ІІІ Рэспублікан-скага агляду-конкурсу “Лідар года-2014”, які праходзіў у Кара-лінскай СШ, сабраў самых актыўных, ініцыятыўных, творчых лідараў пярвічных арганізацый Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Конкурсная праграма прахо-дзіла ў вочна-завочнай форме і складалася з чатырох намінацый. У першай – самапрэзентацыі “Мая формула поспеху” –  юнакі і дзяўчаты ў арыгінальнай форме расказвалі аб сваёй грамадзянскай пазіцыі, бачанні перспектыў асабістага росту, канкрэтнай сацыяльна значнай дзейнасці. Так, Анастасія Атаповіч з Князеўскай гімназіі ніколі не сумуе на ўроках, асабліва на матэматыцы. З задавальненнем прымае ўдзел у алімпіядах, дзе займае прызавыя месцы. Захапляецца спортам, спевамі, любіць падарожнічаць разам са сваёй сям’ёй. Шмат часу праводзіць на свежым паветры, асабліва за любімым заняткам – рыбалоўствам. Расказ пра сябе Насця прадставіла ў вершаванай форме.

Дар’я Юшчык, вучаніца гімназіі №1, за што б ні бралася, заўсёды дасягае высокіх рэзультатаў. Дзяўчынка актыўна праяўляе сябе ў конкурсах, алімпіядах і навуковых канферэнцыях. Як стараста класа карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод аднакласнікаў. Цікавіцца мінулым сваіх продкаў, склала генеалагічнае дрэва і працуе над напісаннем летапісу сваёй сям’і. 

Быць карыснай і патрэбнай людзям імкнецца вучаніца Цяглевіцкага дз/с-СШ Юлія Міхальчык. У сваёй самапрэзентацыі паспрабавала паразважаць, якімі якасцямі павінен валодаць маладзёжны лідар, і распрацавала формулу поспеху, якая ўключае 5 кампанентаў. Гэта ўменне вучыцца, гаварыць і слухаць, браць на сябе адказнасць, ставіць новыя задачы. Завяршаючы сваё выступленне, Юля прадэкламавала верш уласнага сачынення.

Сярод галоўных жыццёвых каштоўнасцей Сяргей Крэчка з Каралінскай СШ выбраў сям’ю, сяброў, школу і захапленні. Кіруецца прынцыпам праводзіць час цікава, дапамагаць і суперажываць людзям. Як і ў любога чалавека, у яго ёсць мара – дабіцца пэўнага поспеху. 

З першай хвіліны аповеду пра сябе Ксенія Жабрун з СШ №2 г.п.Зэльва пераканала, што ёй сапраўды ўласцівы лідар-скія якасці. Дзяўчынка дэманструе выдатныя веды па ўсіх дысцыплінах школьнай праграмы, шмат часу ўдзяляе самаадукацыі. Захапляецца вывучэннем польскай мовы, робіць першыя пробы пяра. Адзін са сваіх вершаў прадставіла на суд журы.

А вось Крысціна Чура з СШ №3 упэўнена, што ад таго, які шлях у жыцці чалавек выбярэ, якімі прынцыпамі будзе кіравацца, залежыць яго будучыня. Таму ўжо цяпер задумваецца аб атрыманні прэстыжнай прафесіі.У планах школьніцы – адкрыць музычную студыю.

Маладзёжным актывістам неабходна было прадставіць партфоліо і ролік сацыяльнай рэкламы “Лідарскія арыенціры”, якія былі ацэнены членамі журы яшчэ да пачатку конкурсу. Школьнікі ўносілі свае прапановы, як рабіць добрыя справы, захоў-ваць памяць аб нашчадках, клапаціцца аб экалогіі, выкараняць шкодныя звычкі з маладзёжнага асяроддзя.

Надзвычай цікавым і творчым атрымаўся дуэт у складзе мала-дзёжных лідараў і настаўнікаў. У імправізаваных дыялогах яны расказвалі аб тым, што гатовыя прынесці карысць бацькаўшчыне, разважалі над сэнсам жыцця, асноўнымі жыццёвымі каштоўнасцямі. 

Не менш захапляльным аказаўся заключны этап – дэбаты.           Удзельнікі, падзяліўшыся на дзве групы, выказвалі свой пункт гле-джання наконт існавання мала-дзёжных грамадскіх аб’яднанняў. У большасці прагучалі думкі, што такія арганізацыі згуртоўваюць маладых людзей, садзейнічаюць іх самарэалізацыі.

Па выніках раённага этапу агляду-конкурсу пераможцай стала  Крысціна Чура. Другога месца ўдастоена Ксенія Жабрун, трэцяе раздзялілі Анастасія Атаповіч і Сяргей Крэчка. Віншуем пераможцаў!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.