Физкультурно-оздоровительный центр г.п.Зельва приглашает на занятия аэробикой

У фізкультурна-аздараўленчым спартыўным цэнтры распачаліся заняткі па аэробіцы, якія праводзіць малады спецыяліст Галіна Гурыновіч. Набраны дзве групы.

 

 – Асноўным адрозненнем заняткаў рытмікі і аэробікі ад фізічнай культуры, – расказвае Галіна ,– з’яўляецца выкананне фізічных практыкаванняў пад музыку. Музычнае суправаджэнне аказвае дабратворны ўплыў на арганізм, дае магчымасць паўней зразумець рух і лепш яго выконваць. 
Заняткі аэробікай умацоўваюць мышцы, асабліва ніжняй часткі цела, стымулююць работу сардэчна-сасудзістай сістэмы, паляпшаюць каардынацыю рухаў і “спальваюць” лішнія кілаграмы. Дзякуючы рэгулярным нагрузкам нармалізуецца артэрыяльны ціск. Атэрасклероз і ішэмія вам таксама не пагражаюць, таму што аэробныя нагрузкі змяншаюць у арганізме чалавека ўзровень тлушчу і халестэрыну.
Чакаем усіх жадаючых займацца аэробікай у нашым цэнтры. Заняткі праводзяцца ў панядзелак, сераду і пятніцу, у 18.00 і 19.00. Гадзіна заняткаў каштуе 4 тысячы рублёў.
 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.