Финишная прямая

Финишная прямая

18 сакавіка 2014 года на Зэльвеншчыне, як і па ўсёй краіне, пачалося датэрміновае галасаванне.

Асноўны дзень выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання – 23 сакавіка. Аднак тыя, хто па якіх-небудзь прычынах не зможа прыйсці ў гэты дзень на выбарчы ўчастак, маюць магчымасць зрабіць свой выбар да 22 сакавіка ўключна. Выбарчыя ўчасткі адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Афіцыйнага тлумачэння, чаму грамадзянін намераны галасаваць датэрмінова, не патрабуецца.

Финишная прямая

Датэрміновае галасаванне праводзіцца толькі ў памяшканні ўчастка для галасавання. Для таго, каб атрымаць бюлетэнь, выбаршчыку неабходна прад’явіць пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне. Ваеннаслужачым тэрміновай службы бюлетэнь можа быць выдадзены па ваенным білеце, дзяржслужачым – па службовым пасведчанні. Акрамя таго, у пералік дакументаў, на падставе якіх выдаецца бюлетэнь, Цэнтральная выбарчая камісія ўключыла пенсійнае пасведчанне і студэнцкі білет пры наяўнасці ў іх фотаздымка, а таксама даведку органаў унутраных спраў, якую могуць прад’явіць грамадзяне, якія згубілі пашпарт. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, павінны прад’явіць від на жыхарства. 

Выбаршчык запаўняе бюлетэнь у кабіне або пакоі для тайнага галасавання. Пры галасаванні за кандыдата ён павінен паставіць любы знак у квадраце пад словам “за”, а пры галасаванні супраць кандыдата – любы знак у квадраце пад словам “супраць”. Бюлетэнь, у якім знак пастаўлены ў двух квадратах або не пастаўлены ні ў адным з іх, прызнаецца несапраўдным. 

Грамадзяне, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы, датэрмінова прагаласаваць не змогуць, так як выбарчы ўчастак для галасавання тут будзе адкрыты 23 сакавіка. 

Калі выбаршчык па ўважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права звярнуцца ў адпаведную ўчастковую ка-місію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. 

У дзень выбараў, 23 сакавіка, у раёне пройдзе шэраг  культурна-масавых мерапрыемстваў. На выбарчых участках будзе арганізаваны выязны гандаль харчовымі таварамі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.