Фантазии нет границ

Фантазии нет границ

Выставачная зала цэнтра творчасці дзяцей і моладзі гасцінна расчыніла дзверы для ўсіх наведвальнікаў. Кожны жадаючы мае магчымасць ацаніць работы вучняў школ раёна, якія прынялі ўдзел у  чарговым фестывалі-конкурсе мастацкай цацкі “Святочныя забавы”.

Конкурс праходзіў у два этапы. Першы, завочны – “Творчасць з водарам дзяцінства”. Школьнікам прапаноўвалася зрабіць ляльку ў нацыянальных матывах. Дазвалялася выкарыстоўваць розныя матэрыялы. Толькі ўключай фантазію. У ход ішлі тканіна, папера, стужкі, бісер, рознакаляровыя ніткі. За арыгінальны і творчы падыход да вырабу цацкі першае месца прысуджана Аксане Бокій з СШ №3, другое – Ганне Мазец з СШ №2, трэцяе – Юліі Сяркевіч з гімназіі №1.

Сваё вынаходніцтва прадэманстравалі і ўдзельнікі другога этапу – “Папяровая фантазія”. Выкарыстоўваючы ліст паперы, аловак, нажніцы і клей, ім патрэбна было за дзве гадзіны змайстраваць сімвал нашай краіны – бусла. Лепшай прызнана работа Паліны Шэйкі з Кара-лінскай СШ.

Без рубрики

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.