Елковские дошкольники с удовольствием посещают занятия музыкальной грамоты

8236

Педагагічным крэда музычнага кіраўніка дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Елка Раісы Шаўчэнкі з’яўляюцца словы В.А.Сухамлінскага: “Музычнае выхаванне – гэта не выхаванне музыканта, а найперш выхаванне чалавека”. Педагог мае першую кваліфікацыйную катэгорыю, дасканала валодае ігрой на фартэпіяна і акардэоне.
У нашай дашкольнай установе створаны выдатныя ўмовы для плённай творчай дзейнасці выхаванцаў. Вакальныя і харэаграфічныя здольнасці дзяцей раскрываюцца на спецыяльных занятках, якія праводзяцца ў музычнай зале. Гэта вучыць дзяцей трымацца на сцэне, спрыяе ўдасканаленню выканальніцкага майстэрства. На занятках Раісы Антонаўны заўсёды пануе атмасфера свята, а дзеці адчуваюць сябе сапраўднымі артыстамі.
Дзякуючы ініцыятыўнасці педагога музычная зала прыцягвае ўвагу малечы дэкарацыямі і атрыбутамі тэатральна-гульнёвай дзейнасці. Тут сабрана багатая фанатэка для праслухоўвання музыкі і правядзення заняткаў па рытміцы. Ёсць вялікі выбар нотнай, песеннай і метадычнай літаратуры, а таксама камплект дзіцячых музычных інструментаў для ігры ў аркестры: цымбалы, дудкі, металафоны, ксілафоны, бубны, бразготкі, трашчоткі, лыжкі, званочкі і інш.
Для нашых выхаванцаў музыка – гэта асаблівы свет, дзе шмат фантазіі, дзе забываюцца нягоды і смутак. Дзеці спяваюць, танцуюць, слухаюць музыку, іграюць на музычных інструментах, чытаюць вершы, інсцэніруюць казкі… Заняткі праводзяцца ў форме гульні, што дае магчымасць усе віды музычнай дзейнасці аб’яднаць адзіным казачным сюжэтам. Такі метад, на думку педагога, садзейнічае развіццю цікавасці дзяцей дашкольнага ўзросту да музыкі.
Важным і неабходным дадаткам да музычных заняткаў з’яўляюцца святы і ранішнікі, якія заўсёды праходзяць у форме тэатралізаванага шоу – весела, цікава, забаўляльна, але ў той жа час і вельмі пазнавальна. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем наведваюць рэпетыцыі, пад кіраўніцтвам Раісы Антонаўны рыхтуюць творчыя нумары, з якімі выступаюць на мерапрыемствах, што ладзяцца ў нашым аграгарадку.
Як чалавек творчы, наш музычны кіраўнік пастаянна знахо-дзіцца ў пошуку новых ідэй. Кожны яе працоўны дзень не падобны на папярэдні. Педагог кіруецца прынцыпам: работа ў дашкольнай установе – пастаянны пошук новага і цікавага, пазнавальнага і павучальнага. І ўсё гэта трэба перадаць дзецям.
Раіса Шаўчэнка любіць сваю справу не за падзякі і ўзнагароды (якіх, дарэчы, у яе нямала), а за цёплыя сустрэчы з дзетварой, з музыкай і калегамі. Як наш педагагічны калектыў не ўяўляе сябе без Раісы Антонаўны, так і яна не ўяўляе свайго жыцця без музыкі, без маленькіх гарэзнікаў, дзіцячых забаў, без калег-аднадумцаў.
Людміла МАЦКЕВІЧ, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДЦРД аг. Елка.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.