Экзамен на допуск к работе

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб правядзенні з 1 сакавіка па 31 снежня бягучага года дзяржаўнага тэхнічнага агляду машынна-трактарнага парка.

Кіраўнікі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, прадпрыемстваў і арганізацый, незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці, да пачатку правядзення тэхагляду абавязаны арганізаваць работу па рэгістрацыі ў раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду ўсіх трактараў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, самаходных меліярацыйных, дарожна-будаўнічых машын, атрыманні да іх дзяржаўных нумарных знакаў, тэхталонаў, іншай неабходнай дакументацыі і ў дзень правядзення тэхагляду ўсё прадставіць камісіі.

Механізатары павінны мець пры сабе пасведчанне на права кіравання транспарт-ным сродкам адпаведнай катэгорыі, тэхталон і страхавое пасведчанне на трактар, прычэп, паўпрычэп, корманарыхтоўчы, збожжа- і буракаўборачны камбайны, даведку аб допуску, зацверджаную медыцынскай камісіяй.

Тэхніка павінна быць чыстай і пафарбаванай, электраабсталяванне, рулявое кіраванне і тармазная сістэма – спраўнымі, фільтры – чыстымі. Самаходную тэхніку неабходна ўкамплектаваць вогнетушыцелем, медыцын-скай аптэчкай і знакам аварыйнага прыпынку.

 

Тэхнічны агляд трактараў, прычэпаў і паўпрычэпаў, якія належаць прыватным асобам, будзе праводзіцца ў той жа тэрмін, што і ў гаспадарках, на тэрыторыі якіх яны знахо-дзяцца, і не пазней даты праходжання мінулага тэхагляду.

Экзамен на допуск к работе

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.