Дзень здароўя ў Елцы

“Тата, мама, я – спартыўная сям’я” – так называўся раённы Дзень здароўя, які прайшоў у аграгарадку Елка. Падрыхтавалі мерапрыемства работнікі Зэльвенскага фізкультурна-аз-дараўленчага спартыўнага цэнтра сумесна з настаўнікам фізічнай культуры Елкаўскай СШ Іванам Літвінчыкам. IMG_2049 У свяце прынялі ўдзел 6 сем’яў з аграгарадка Елка. Праграма Дня здароўя была вельмі насычанай, а ўдзельнікам прый-шлося праявіць не толькі спрыт і сілу, але логіку і вынаходлівасць. У час кароткіх перапынкаў – музычных паўз – вучаніца 7 класа Дар’я Маісеенка радавала прысутных песеннымі нумарамі. Было многа зацікаўленых гледачоў: школьнікі, настаўнікі, жыхары аграгарадка. У кожнага была свая любімая каманда, якую яны падтрымлівалі. Таму таты, мамы і асабліва дзеці стараліся і хваляваліся. Конкурсаў было 9, у кожным з іх былі свае пераможцы. Самай спрытнай аказалася сям’я Мікалая і Наталлі Давыдчык, якія прыйшлі на свята з дочкамі Лізаветай і Ксеніяй. Яны і занялі першае месца. Узнагароджаны і ўсе астатнія ўдзельнікі спартыўнага свята. Дзякуючы СВК “Сынкавічы”, які выдзеліў грашовыя сродкі, кожная сям’я атрымала прыз і торт. Акрамя таго, за перамогу ў тым ці іншым конкурсе кожны з прыхільнікаў здаровага ладу жыцця адзначаны медалём. Спартыўнае свята пакінула незабыўныя ўражанні і яшчэ раз пацвердзіла, што жыхары аграгарадка Елка любяць і паважаюць спорт, аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку. Святлана Літвінчык, намеснік дырэктара Елкаўскай СШ, Кацярына Кабіцкая, інструктар-метадыст ФОСЦ.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.