Дзецям – казкі, пенсіянерам – класіку

Дзецям – казкі, пенсіянерам – класіку

Работнікі бібліятэк пасёлка другі год запар у час навагодніх кірмашоў арганізоў-ваюць акцыю “Запішыся ў бібліятэку цяпер і стань яе чытачом!”.

На цэнтральнай плошчы пасёлка каля ёлкі была разгорнута выстава кніг і часопісаў. Любы прахожы мог атрымаць параду ад бібліятэкараў наконт таго, з якім творам найбольш цікава можна правесці доўгія зімовыя вечары.

Рэкламная акцыя праводзілася з мэтай далучэння да чытання як дзяцей, так і дарослых. Зэльвенцы знаёміліся з дзейнасцю бібліятэк і іх паслугамі. Як паказвае практыка, асаблівым попытам у школьнікаў карыстаюцца казкі і энцыклапедычныя выданні, часопісы. Дарослым больш падабаюцца  дэтэктывы, фантастыка, жаночыя раманы. Пенсіянеры застаюцца вернымі класіцы.

 

Арганізатары акцыі раздавалі каляровыя буклеты з інфармацыяй аб карысці чытання.

Присоединяйтесь к нашему каналу