Два юбилея, или Жизнь, или прожитая для людей

Два юбилея, или Жизнь, или прожитая для людей

У 2014 годзе Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна і г.Смаленска, ветэран вайны і працы, ардэнаносец Уладзімір Зіноўевіч Кашуткін адзначае два юбілеі – 90-годдзе з дня нараджэння і 65 гадоў служэння Зэльвеншчыне. Так, інакш як служэннем людзям зэльвенскага краю пасляваеннае жыццё ветэрана не назавеш. Пра гэта і пойдзе размова.

У доме ветэрана і Зэльве святочныя мерапрыемствы доўжыліся цэлы тыдзень. Пачаліся яны ў сам дзень нараджэння – 1 студзеня. Родныя, блізкія і знаёмыя званілі, слалі СМС-кі, тэлеграмы. А праз некалькі дзён усе жадаючыя маглі асабіста выказаць падзяку за зробленае Кашуткіным для Зэльвы і раёна ў зале школы мастацтваў: тут работнікі культуры ладзілі вечарпартрэт ветэрана.

Два юбилея, или Жизнь, или прожитая для людей

Унікальныя матэрыялы пра род Кашуткіных

Асноўная нагрузка на падрыхтоўку вечара лягла на плечы бібліятэчных работнікаў. Каму, як не ім, лепш вядомы ўсе этапы жыцця ветэрана?! Яны неаднаразова запрашалі Ула-дзіміра Зіноўевіча на мерапрыемствы па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі, выкарыстоўвалі багацейшы архіў
ветэрана.

Работнікі бібліятэкі прапанавалі юбіляру як найпаўней прадставіць тое, што з любасцю збіраецца ім дома. Ветэран згадзіўся. Так з’явілася ўнікальная выстава “Усё жыццё – у сямейных альбомах”. Варта спыніцца на некаторых яе раздзелах. Першы знаёміў з раднёй юбіляра і яе дасягненнямі. Можна было пагартаць кнігі доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Кашуткіна, дзядзькі Уладзіміра Зіноўевіча, які быў летапісцам грамадзянскай вайны ў Сібіры. Немагчыма адарвацца ад альбомаў з сямейнага жыцця ўсяго роду Кашуткоў – Кашуткіных, якія ў свой час рыхтаваў родны брат юбіляра Раман Зіноўевіч. Ён быў на фронце разведчыкам, прымаў актыўны ўдзел у вызваленні брацкіх краін.

Фотаздымкі з альбомаў Рамана Зіноўевіча пераносяць нас у мясціны, дзе жывуць ці жылі нашчадкі братоў і сёстры. Сын і ўнук старэйшага, Андрыяна, жывуць там, дзе склаў галаву іх бацька і дзед – у Маскве.

Васілій Зіноўевіч “меў свой фронт”: ваяваў на Далёкім Усхо-дзе. Пасля службы асеў на радзіме жонкі – ва Ульянаўску. Дзеці і ўнукі сястры Марыі жывуць у большасці ў Омску. А Пётр, які не паспеў стаць
удзельнікам Вялікай Айчыннай з-за малалецтва, пасля вайны будаваў завод у Нарыльску і быў там доўгі час парторгам.

Раздзел выставы “Па мясцінах баявой славы” змяшчаў справаздачу падарожжаў Уладзіміра Зіноўевіча па слядах роднай 133-й стралковай дывізіі.

Раздзел “Пра ветэрана пішуць”, акрамя добра знаёмых чытачам бібліятэкі і “Працы” газетных матэрыялаў, прадстаўляў цікавейшыя кнігі: “Почетные граждане города Смоленска: 1865 – 1997 гг.” І толькі што атрыманую навінку “Кто есть кто. Люди дела”.

Пазнаёміўшыся з матэрыяламі выставы, ідзём у залу, дзе вось-вось пачнецца ўшанаванне юбіляра. Ужо, здаецца, прыйшлі ўсе кіраўнікі арганізацый, якія калісьці ўзначальваў Уладзімір Зіноўевіч, прадстаўнікі ваенкамата і раённай ветэранскай арганізацыі, тыя, хто працаваў з ім, знаёмыя і сябры.

На мультымедыйным экране высвечваецца назва мера-прыемства “Жыццё, пражытае для людзей” і партрэт юбіляра. Вядучыя Наталля Раманчук і Вікторыя Доста сардэчна віншуюць ветэрана і першым прывітаць яго запрашаюць старшыню раённага Савета дэпутатаў В.У. Мірончыка. Цёпла павіншаваўшы юбіляра, адзначыўшы яго вялікі ўклад у развіццё раёна, Віктар Уладзіміравіч лаканічна завяршыў выступленне словамі: “Мы вамі ганарымся! У знак удзячнасці і  вашых заслуг прыміце высокую ўзнагароду – Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў”.

Дапаўняючы матэрыялы кніжнай выставы, вядучыя расказваюць пра лёс вялікай сям’і Кашуткоў – Кашуткіных і самога юбіляра. Калі размова пайшла пра ваенныя падзеі і ўдзел у іх ветэрана, на сцэну выйшаў намеснік раённага ваеннага камісара Яўгеній Шышко. “Вы для нас, паважаны Уладзімір Зіноўевіч, – сказаў ён, – сімвал чалавека, на якога мы раўняемся. Вашай энергіі і жыццялюбству можна па-добраму пазайздросціць маладым. Вялікі вам дзякуй за ве-лізарнейшую работу па патрыятычным выхаванні маладых зэльвенцаў! Нізкі вам паклон!”. Яўгеній Аляксандравіч уручыў ветэрану Грамату Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Зэльвенская старонка жыцця юбіляра

У 1949 годзе адкрываецца зэльвенская старонка жыцця юбіляра – самая вялікая, таксама юбілейная. Пачынаецца яна з райспажыўсаюза.

На экране – цікавейшыя фота-здымкі з архіва ветэрана: першы прадмаг і першы ўнівермаг у Зэльве. Іх старшыня райспажыўсаюза У.Кашуткін узводзіў з розных падручных матэрыялаў, якія мог знайсці ў той час. Больш за 100 магазінаў дзейнічала тады ў раёне. Многія з іх, вядома, размяшчаліся ў хатах граматных сялян, якія і былі ў асноўным прадаўцамі самых неабходных тавараў. Унікальны свой вопыт падчас работы ў спажывецкай кааперацыі Уладзімір Зіноўевіч потым абагульніць у дыпломнай рабоце, калі будзе завочна заканчваць Маскоўскі кааператыўны інстытут. (Дарэчы, як узор навуковай студэнцкай працы, яго дыпломная работа да гэтых пор захоўваецца ў ВНУ).

Цяперашняя старшыня Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Т.А.Жалкоўская гаворыць, што яны, нашчадкі першых кааператараў Зэльвеншчыны, удзячны калегам за іх бясстрашша і вынаходлівасць у тыя цяжкія пасляваенныя гады, ганарацца імі і захоўваюць пра іх памяць. Ад імя работнікаў галіны Таіса Аркадзьеўна павіншавала юбіляра і ўручыла каштоўны падарунак.

Калі пра час работы ў рай-спажыўсаюзе памятаюць не так і шмат людзей, то пра калгасную эпапею старшыні Кашуткіна сведкаў намнога больш. І жывых, і манументальных. 16 гадоў старшынстваваў Уладзімір Зіноўевіч у суседнім з Зэльвай калгасе імя Леніна (зараз СВК “Бародзічы”). У раённай кнізе “Памяць” ёсць невялікі фотаздымак, дзе паціскаюць адзін аднаму рукі кі-раўнікі МТС і калгаса імя Ле-ніна, замацоўваючы продаж першага ў раёне трактара непасрэдна ў калгас. Гісторыя гэтай куплі-продажу вельмі цікавая. Старшынёй калгаса Ула-дзімір Зіноўевіч стаў у 1955 го-дзе. Разабраўшыся са справамі, адразу зразумеў, як добра было б мець тэхніку ў сваёй гаспадарцы, а не арэндаваць яе ў МТС. Але дзе ж узяць грошы на тую жаданую тэхніку? І тады рызыкоўны Кашуткін звярнуўся за дапамогай да франтавіка з Крываконна А.А.Шупені. Той быў вельмі дбайным гаспадаром,  меў сваю пасеку. Так што грошы у Аляксея Андрэевіча былі. Да таго ж, і франтавое брацтва! Шупеня не адмовіў. У выніку – першы ў раёне трактар з’явіўся менавіта на палях калгаса імя Ле-ніна. І такіх рызыкоўных спраў было ў Кашуткіна нямала.

Заслугу Кашуткіна ва ўвекавечванні памяці франтавікоў цяжка пераацаніць. Адным з першых у рэспубліцы ён узвёў Абеліск і Курган Памяці ў новым парку ў в. Бародзічы. Пра іншыя новабудоўлі і гаварыць не трэба. Яны і сёння нагадваюць жыхарам Бародзіч пра час старшынства ў іх Кашуткіна.  Немагчыма не згадаць пра дзейнасць піларам у калгасе і сваіх электра-станцый. Абсталяванне для дзвюх піларам старшыня прывёз з Навасібірска і Смален-ска. Людзі ў той час інтэнсіўна будаваліся. Піларамы былі па-трэбны як паветра! Каб яны маглі працаваць, прадпрымальны Кашуткін закупляў рухавікі ад магутных трактараў     С-80, потым знаходзіў патрэбныя да іх генератары і такім чынам вопытныя механізатары на чале з механікам Я.М.Белякалам наладжвалі свае калгасныя электрастанцыі. Яшчэ нідзе не было сваёй электрычнасці, а ў калгасе імя Леніна людзі і па светлых вуліцах хадзілі, і ў дамах забыліся пра керасінавыя лямпы. Усё гэта меў на ўвазе сённяшні старшыня СВК “Бародзічы” А.У.Засценчык, калі дзякаваў Уладзіміру Зіноўевічу за самаадданую працу ў ко-лішнім калгасе і жадаў ветэрану толькі светлых момантаў  у жыцці – у знак удзячнасці ўручыў тэлевізар.

Пра няўрымслівую натуру юбіляра даволі яскрава гаворыць зусім непрацяглы час яго работы ў ДЭУ. За няпоўныя            2 гады яго кіраўніцтва гэтай арганізацыяй былі спраектаваны многія важныя забудовы: кантора, гаражы, майстэрні; узаконена дакументацыя на агаро-джу (і выканана) пасаджанага папярэднікам сада; асушана балоцістая тэрыторыя, на якой размяшчалася ДЭУ. Дамовіўся Уладзімір Зіноўевіч і з будаўнікамі, якія і пачалі здзяйсняць задумы неўгамоннага Кашуткіна.

Галоўны інжынер У.А.Мяньчэня запэўніў Уладзіміра Зіноў-евіча, што дарожнікі і надалей будуць працягваць яго традыцыі і берагчы здабыткі мінулых гадоў.

Вельмі прыемна было ўсім прысутным, што асаблівай пашанай карыстаецца Уладзімір Зіноўевіч у калектыве, дзе працаваў апошнія 10 гадоў перад пенсіяй – у райбыткамбінаце. Віншаваць юбіляра прыйшлі і цяперашні кіраўнік – В.С.Кічук, і пераемнік Уладзіміра Зіноў-евіча – А.І.Зянько, і галоўны інжынер В.А.Шлык. Васілій Сяргеевіч не жыў у Зэльве падчас працы Уладзіміра Зіноўевіча ў быткамбінаце, але добра ведае пра ветэрана ад былых супрацоўнікаў. “Вашы падначаленыя, – сказаў ён, – гавораць пра вас толькі з захапленнем. Ваша дабрыня, шчырасць, бацькоў-скі клопат пра людзей – прыклад для ўсіх нас. Зробленае вамі – не страчана.  Мы заўсёды рады бачыць вас у сябе”.

Вельмі кранальным было выступленне В.А.Шлыка, якога прымаў на працу яшчэ Уладзімір Зіноўевіч. “Вы вучылі мяне, як зрабіць жыццё цікавым, змястоўным, як не траціць яго на другаснае, часовае. Мне прыемна сказаць вам і прысутным, што ваша справа жыве і сёння. Мы адзіныя ў вобласці выпускаем воўну, ды і ў рэспубліцы існуе для нас толькі адзін канкурэнт. Вашы справы жывуць у нашых справах”.

Самыя цёплыя словы адрасаваў юбіляру А.І.Зянько. Ён падлічыў, што У.З.Кашуткіным пражыта 33 тысячы дзён, напоўненых напружанай працай салдата, кааператара, дарожніка, бытавіка, работніка сельскай гаспадаркі. “Паважаны Уладзі-мір Зіноўевіч, вам зусім нядоўга засталося да круглай даты – 
100-годдзя. Толькі руку працягнуць – і вось яны 100! Жадаю такога ж паўнацэннага жыцця да 100-гадоў, як і да 90!” – такімі словамі закончыў выступленне Аляксандр Іванавіч.

Стагоддзя – толькі ў музычным афармленні – жадаў Ула-дзіміру Зіноўевічу Іван Матах і перадаў эстафету віншаванняў старшыні раённага савета ветэранаў В.А.Васіліцкаму.

Віктар Аляксандравіч прыгадаў, што працяглы час ветэранскую арганізацыю раёна ўзначальваў сённяшні юбіляр. Пра той перыяд часта ўспамінаюць члены савета, радавыя ветэраны. І сёння, маючы за плячамі 90, ветэран удзельнічае ў рабоце ветэранскай арганізацыі. Грамата раённага савета ветэранаў папоўніла скарбонку ўзнагарод юбіляра.

Слова – Кашуткіным

Прадстаўнік дружнай сям’і Кашуткіных – Юрый Уладзіміравіч – быў вельмі ўдзячны арганізатарам вечара за цёплыя словы пра бацьку, цудоўныя песні ў выкананні артыстаў РДК. Ён сам зведаў горыч вайны, вайны афганскай, таму добра разумее жаданне бацькі пабываць у месцах, дзе ваяваў. Су-праваджаў яго ў нялёгкіх падарожжах па зямлі, насычанай крывёй баявых таварышаў.

Як і сын, юбіляр быў вельмі расчулены цёплымі словамі ў свой адрас. “Нізкі паклон усім: і хто падрыхтаваў гэты вечар, і хто віншаваў мяне, і хто проста прысутнічаў у зале! – сказаў ён. – Сардэчна віншую ўсіх з навагоднімі і каляднымі святамі, жадаю здароўя і поспехаў у што-дзённым жыцці і працы”. Яшчэ ветэран адзначыў, што яму ўдвайне было прыемна знахо-дзіцца ў зале сучаснай школы мастацтваў, бо будынак яе калісьці ён узводзіў для патрэб быткамбіната. “Добра, што зробленае намі і сёння служыць людзям”, – з задавальненнем адзначыў Уладзімір Зіноўевіч.

Напярэдадні юбілею Уладзі-мір Кашуткін атрымаў ліст ад жонкі брата Рамана, якая да-слала верш мужа 20-гадовай даўнасці і вельмі прасіла прачытаць яго на свяце. В.Л.Масюк выканала яе просьбу. У вершы былі такія радкі:

Потомки будут чтить тебя

В селениях больших и малых,

Что прадедов их имена

На мраморе мемориала.

Тебя, Владимир, будут чтить

Не за красивые словца,

За то, что сделал ты повсюду –

Всё в человеческих сердцах.

Напісаныя 20 гадоў таму словы гэтыя пацвярджаюцца жыццём. Не забыта зробленае ветэранам за 65 год служэння Зэльвеншчыне. Тыя, хто працаваў з юбілярам, расказваюць сваім дзецям і ўнукам пра шчодрае яго сэрца, залатыя рукі і вялікія арганізатарскія здольнасці. Нездарма ён стаў жывой легендай Зэльвеншчыны.

У доме юбіляра – сапраўдны музей. У шматлікіх дакументах – гісторыя не толькі роду Кашуткоў – Кашуткіных, але і цэлых эпох. Так і хочацца назваць гэты ўнікальны дом музеем. Магчыма, так і будзе да 100-годдзя Уладзіміра Зіноўевіча. Да яго, як сказаў Аляксандр Зянько, – рукой падаць.
// Ды і мама нашага юбіляра // 100 гадоў і 100 дзён пражыла. // І сынам сваім наказала, // Каб традыцыя гэта жыла//.

 

Няхай жыве традыцыя ў вялікім родзе Кашуткіных! Мы толькі “За”!<!—[if supportFields]>tc \»для людзей\»<!—[if supportFields]>

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.