Дружны пачатак

942 На мінулым тыдні гаспадаркі раёна пачалі ўбіраць рапс, а ўжо надышла чарга зерневых. Спякотнае надвор’е прыспешвае хлебаробаў нарошчваць тэмпы жніва, каб не дапусціць страт зерня. У СВК “Галынка” першымі ў раёне прыступілі да ўборкі зерневых культур. – Сёлета ўраджай па нашых назіраннях будзе лепшы, чым летась, – гаворыць галоўны аграном Мікалай Бяляўскі. – На першых убраных плошчах ячменю ўраджайнасць больш чым 40 ц/га. Радуе і азімы рапс: асобныя палеткі, засеяныя сартамі “Зорны” і “Днепр”, даюць па 35 ц/га, а новымі – “Абакус”, “Рохан” і “Ксенон” – каля 40. Высокі ўраджай дасягнуты за кошт своечасовай і якаснай сяўбы, выканання тэхналогіі догляду за пасевамі. Перад пачаткам уборкі 100 га пасеваў рапсу апрацавалі прэпаратам “Рэглан Супер”, які забяспечыў хуткае і раўнамернае паспяванне культуры. Уборку ячменю вядзём раздзельным спосабам. Такая тактыка дазволіла распачаць работы на тыдзень раней тэрміну. Спачатку самаходнай касілкай КС-80 Вячаслаў Жабанос убірае вызначаныя ўчаст-кі. А калі збажына падсыхае, пачынаем яе абмалот. 943 За тыдзень вядзення жніва галынкаўскія хлебаробы дакладна наладзілі ўборачны канвеер, вызначылі тактыку адказнай кампаніі. У дзень наша прыезду ўборку рапсу недалёка ад Дзярэчына вялі чатыры экіпажы ў складзе старшых камбайнераў Віктара Марчука, Міхаіла Шкная, Аляксандра Антоніка, Івана Кандраценкі і іх памочнікаў. Побач – трактар, абсталяваны ёмістасцю з вадою і помпай для пажаратушэння. Тут жа на дарозе стаялі два МАЗы з прычэпамі, гатовыя прыняць зерне. Браты Віктар і Іван Марчукі працуюць на адным камбайне. На жніве амаль два дзясяткі гадоў. Іван яшчэ і паспявае на аўтамабілі “МАЗ” адвозіць збожжа. Цікавімся ў камбайнераў: “Як настрой?” – Усё ў парадку, – у адзін голос адказваюць мужчыны. – Жніво заўсёды дастаецца цяжкай працай, але нам не прывыкаць. Пачыналі на “ДОНе”, а ўжо сем гадоў працуем на “КЗС-10”. Камбайн свой падрыхтавалі добра. Спадзяёмся, што і сёлета нас не падвядзе. 944 Насенне рапсу дапрацоў-ваецца на зернесушыльным комплексе “КЗСВ-30”, які працуе на прыродным газе. Пабывалі мы і на полі першага вытворчага ўчастка, дзе камбайнеры Дзміт-рый Залеўскі і Валерый Равінскі падбіралі з валкоў скошаны ячмень і абмалочвалі яго. Кантроль за ходам уборкі ажыццяўляў загадчык участка Віктар Лапко. Кіраўніцтва гаспадаркі загадзя паклапацілася пра стварэнне належных умоў працы для работнікаў, занятых на жніве. Не ўзнікае за-трымак з адвозам намалочанага зерня на перапрацоўку, наладжана тэхнічнае абслугоўванне тэхнікі непасрэдна ў полі. З усімі механізатарамі, вадзіцелямі і работніка-мі зернесушыльных комп- лексаў праведзены інструктаж па ахове працы. Тэхніка аснашчана сродкамі пажаратушэння і медыцынскімі аптэчкамі. Усе ўдзельнікі жніва забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем. Кожны камбайнер і вадзіцель можна пазнаёміцца са спецыяльнай зводкай, у якой указаны намалоты і заробак. Такая форма ўліку прымяняецца ў гаспадарцы не першы год і паказала сваю эфектыўнасць. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.